Сент-Катарынс
| ||||||||||||||||
Сент-Ка́тарынс[2] (англ.: Saint Catharines) — горад у Канадзе, у правінцыі Антарыа, за 51 км на поўдзень ад Таронта, паблізу мяжы з ЗША. Трынаццаты па велічыні населены пункт правінцыі. Насельніцтва — 131 989 жыхароў (на 2006 год, перапіс), з прыгарадамі — 390 317.
Паселішча было заснавана лаялістамі ў 1780-х гадах. Упершыню з’явілася на геаграфічных картах у 1808 годзе, названае ў гонар жонкі мясцовага прадпрымальніка Роберта Гамільтана — Кэтрын Гамільтан. Нараўне з лаялістамі ў Сент-Катарынсе пасялілася і мноства вызваленых амерыканскіх рабоў. Да сярэдзіны XIX стагоддзя чарнаскурыя складалі 13 % ад мясцовага насельніцтва. У 1876 годзе Сент-Катарынс атрымаў статус горада.