Скабіёза[3] (Scabiosa) — род кветкавых раслін сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae). Каля 100 відаў.
Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 20—80 см. Сцёблы прамастойныя, галінастыя, апушаныя. Лісце супраціўнае, суцэльнае або рассечанае. Кветкі ў верхавінкавых суквеццях, якія ўтвараюць густыя галоўкі накшталт кошыкаў) складанакветных. Плод — сямянка[5].
Пашыраны ў Еўразіі і Афрыцы, пераважна ў Міжземнамор’і. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: скабіёза галубіная (Scabiosa columbaria) (занесеная ў Чырвоную кнігу Беларусі) і скабіёза жоўтая (Scabiosa ochroleuca).
Фарбавальныя, меданосныя, дэкаратыўныя расліны.
Зноскі