Скарб | |
---|---|
рум.: Comoara | |
Жанр | кінакамедыя |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
Працягласць | 89 хв. |
Краіна | |
Мова | румынская |
Год | 2015, 6 кастрычніка 2016[1] і 7 студзеня 2016[2] |
IMDb | ID 4515684 |
«Скарб» (рум.: Comoara) — мастацкі фільм 2015 года рэжысёра Карнэлiу Парумбою[5].
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 22-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[6].
Касці, малады і шчаслівы бацька сямейства, вядзе мірнае спакойнае жыццё. Па вечарах ён любiць чытаць свайму шасцігадоваму сыну, і больш за ўсё ім падабаюцца прыгоды Робін Гуда. Касці бачыць сябе героем — абаронцам слабых і абяздоленых. Аднойчы сусед па сакрэце расказвае яму, што ў садзе яго бабулі і дзядулі закапаны скарб. І калі Касці пагадзіцца ўзяць напракат металашукальнік і пайсці на пошукі скарбу, то сусед падзеліцца знойдзеным. На месца недаверу і сумневам прыходзіць азарт, і Касці ўрэшце згаджаецца. У іх ёсць толькі выходныя на пошукі скарбу[6].
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 5 кінаўзнагародамі і яшчэ 13 намінацыямі[7].