| ||||||||||||||||||||||||
Сла́ванскі-Бро́д[4] (харв.: Slavonski Brod; [slǎʋoːnskiː brôːd]?) — горад ва ўсходняй частцы Харватыі. Размешчаны за 197 км на паўднёвы ўсход ад Заграба на левым беразе ракі Савы. Славанскі-Брод — шосты па велічыні горад Харватыі. Насельніцтва — 64 000 чал. (2001). Адміністрацыйны цэнтр Бродска-Посаўскай жупаніі.