Славутыч

Горад
Славутыч
Славутич
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Раён
Гарадская грамада
Каардынаты
Заснаваны
1986
Плошча
2,53 км²
Вышыня цэнтра
143 м
Насельніцтва
24464 чалавекі (01.01.2022)
Часавы пояс
Тэлефонны код
4579
Паштовыя індэксы
07100 — 07199
Афіцыйны сайт
Славутыч на карце Украіны
Славутыч (Украіна)
Славутыч
Славутыч (Украіна)
Славутыч

Славутыч[1] (укр. Славутич) — горад у Кіеўскай вобласці Украіны. Горад стаіць на левым беразе Дняпра (Славутыч — старажытнаславянская назва Дняпра). У цяперашні час насельніцтва Славутыч складае каля 25.050 чалавек. Большасць з дарослага насельніцтва працуе на Чарнобыльскай АЭС.

Славутыч размешчаны на левым беразе Дняпра, за 40 км ад Чарнігава, 45 км ад Прыпяці, 50 км ад Чарнобыля і 200 км ад Кіева. Геаграфічна знаходзіцца ў межах Чарнігаўскага раёна Чарнігаўскай вобласці, аднак адміністрацыйна адносіцца да Кіеўскай вобласці.

Славутыч — наймаладзейшы горад Украіны. Яго будаўніцтва пачалося ў 1986 годзе неўзабаве пасля Чарнобыльскай аварыі, каб размясціць у ім працаўнікоў АЭС з сем’ямі, эвакуіраваных з Прыпяці. Назва ўзятая ад старарускай назвы ракі Дняпро.

Першыя жыхары засяліліся ў свае хаты ў кастрычніку 1988 года. Дагэтуль тут пераважна жывуць пацярпелыя, адселеныя з забруджанай зоны, 8000 з якіх у часе аварыі былі дзецьмі. Большасць працаздольнага насельніцтва Славутыча працуе на атамнай станцыі, куды пракладзеная чыгунка[uk], што двойчы перасякае беларускую мяжу, а таксама на прадпрыемствах зоны адчужэння.

Славутыч быў запланаваны як «горад XXI стагоддзя», у яго пабудове ўдзельнічалі будаўнікі і архітэктары з васьмі савецкіх рэспублік: Азербайджанскай, Армянскай, Грузінскай, Латвійскай, Літоўскай, Расійскай, Украінскай і Эстонскай. У выніку горад падзелены на восем мікрараёнаў[2], якія маюць свой унікальны стыль і атмасферу.

Да 17 ліпеня 2020 горад меў статус абласнога значэння і не ўваходзіў у склад якога-небудзь раёнаў. Горад быў цэнтрам Славутыцкага гарадскога савета.

Насельніцтва
1989 2001 2008 2011 2012 2013 2014
11 364 24 402 24 391 24 492 24 726 24 826 25 112

У Славутычы назіраецца высокая нараджальнасць і нечакана нізкая смяротнасць, таму сярэдні ўзрост жыхара Славутыча значна меншы за любы іншы горад Украіны. Больш за ⅓ ягоных насельнікаў маладзейшыя за 18 гадоў.

Насельніцтва паводле роднай мовы (2001)
украінская мова руская беларуская армянская
55,42 % 42,58 % 1,25 % 0,26 %

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі