Солід

Солід
Краіна Рымская імперыя
Маса
Метал золата
Аверс
Аверс
Рэверс
Реверс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Со́лід[1] (ад лац.: Solidus — цвёрды, трывалы, масіўны) — рымская залатая манета, выпушчаная ў 309 годзе н.э. імператарам Канстанцінам. Важыла 1/72 рымскага фунта (4,55 г). Яна замяніла ў якасці асноўнай залатой манеты аўрэўс. У 314 годзе ўведзена ў заходняй частцы Рымскай імперыі, а ў 324 годзе — на ўсёй тэрыторыі імперыі. Доўгі час заставалася асноўнай манетай і грашова-разліковай адзінкай Рымскай імперыі, затым Візантыі. Грэчаская назва візантыйскага соліда — «намізма», у Еўропе яго часцей называлі «безант» або «бізанцін».

Акрамя соліда, чаканіліся таксама залатыя манеты ў 1/2 соліда («семіс») і 1/3 соліда («трыенс», вага 1,52 г; ў Візантыі больш вядомая як «трэміс»).

Зноскі