Соня Хені | |
---|---|
нарв.: Sonja Henie | |
Род дзейнасці | актрыса, фігурыст, кінаактрыса, калекцыянер мастацтва |
Дата нараджэння | 8 красавіка 1912[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 кастрычніка 1969[1][2][…] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Wilhelm Henie[d] |
Муж | Dan Topping[d], Niels Onstad[d] і невядома |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Соня Хені (нарв.: Sonja Henie; 8 красавіка 1912, Осла — 12 кастрычніка 1969) — нарвежская фігурыстка, якая выступала ў адзіночным разрадзе і ў парным катанні, а пазней амерыканская актрыса.
Першая і адзіная трохразовая алімпійская чэмпіёнка (1928, 1932, 1936) у жаночым адзіночным катанні. Дзеліць з Йілісам Графстромам і Ірынай Радніной рэкорд па колькасці залатых алімпійскіх узнагарод у фігурным катанні (па 3). Дзесяціразовая пераможца чэмпіянатаў свету (1927—1936) і шасціразовая чэмпіёнка Еўропы (1931—1936).
Пакінуўшы ў 1936 г. ва ўзросце 24 гадоў аматарскі спорт, стала зоркай галівудскага балета на лёдзе. У 1927—1958 гадах знялася ў 15 фільмах у Галівудзе (самы вядомы «Серэнада сонечнай даліны»). У 1941 годзе прыняла амерыканскае грамадзянства. Заснавальніца (разам з мужам) музея сучаснага мастацтва (1968, паблізу Осла).