Соўкі

Соўкі

Крывасмокавая металавідка (Diachrysia zosimi)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Noctuidae Latreille, 1809

Падсямействы:

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  117318
NCBI  7100
EOL  873
FW  245049
Не блытаць з жывёламі Начніцы

Со́ўкі[1], або начніцы[1] (Noctuidae) — найбольш буйное сямейства лускакрылых. У сусветнай фаўне налічваецца каля 1089 родаў і 11 772 віды (а з улікам 24 тыс. відаў з вылучанага ў асобнае сямейства Erebidae — звыш 35 000 відаў).

Размах крылаў 1—11 см. Цела масіўнае, шчыльна ўкрытае валаскамі. Агульная афарбоўка цёмная, пярэднія крылы вузкія з характэрным малюнкам (3 плямы), заднія белаватыя ці шараватыя, цямнейшыя па вонкавым краі. У совак добра развіта мімікрыя (колер і малюнак крылаў адпавядаюць колеру паверхні, на якой яны сядзяць).

Пашыраны паўсюдна. На тэрыторыі Беларусі каля 300 відаў. Шкоднікі культурных раслін: азімая соўка, клічная, выдатная, гарохавая, агародная, капусная, лугавая, хваёвая, соўка-гама, соўка-коска, зерневая, баваўняная і інш.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Начныя жывёлы. Матылі лятаюць пераважна на змярканні і ноччу, жывяцца нектарам кветак, сокам раслін. Днём находзяцца ў стане спакою, складваюць крылы стрэхападобна так, што заднія крылы не бачны.

Паводле спосабу жыцця, асаблівасцей кармлення і шкаданоснасці вусеняў адрозніваюць совак падгрызаючых (вусені жывуць у паверхневым слоі глебы, падгрызаюць расліны каля каранёвай шыйкі) і лісцегрызучых (вусені жывуць на раслінах, кормяцца надземнымі часткамі раслін).

Вельмі пладавітыя. Вусені шаравата-бурыя, карычневыя або зялёныя з прадаўгаватымі палоскамі, пераважна голыя. Кукалка жаўтавата-бурая, карычневая, без кокана, звычайна ў глебе.

Зноскі