Спакой нам толькі сніцца | |
---|---|
літ.: Ramybė mūsų sapnuose | |
Жанр | драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Працягласць | 107 хв.[2] |
Краіна | |
Год | 20 мая 2015 |
IMDb | ID 4467282 |
«Спакой нам толькі сніцца» (літ.: Ramybė mūsų sapnuose) — мастацкі фільм 2015 года рэжысёра Шарунаса Бартаса[4].
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 22-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[5].
Мужчына, яго маладая сяброўка і шаснаццацігадовая дачка аднойчы ўлетку прыязджаюць у вёску на выходныя. Адносіны паміж парай складаныя. Дачка цяжка перажывае крызіс дарослых, адчувае сябе самотнай. Яна жыве ў сваім свеце таямніц і фантазій. На сядзібе ў яе ёсць сябар, вясковы хлопчык. Аднойчы ён крадзе ў паляўнічага стрэльбу з аптычным прыцэлам…[5]
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 5 кінаўзнагародамі і яшчэ 7 намінацыямі[6].