Спартыўны турызм

Спартыўны турызм — неалімпійскі від спорту[1], спецыфічны від турысцка-спартыўнай дзейнасці, асноўнай формай якой з’яўляецца спартыўны паход або турысцка-спартыўнае спаборніцтва. Асноўнай мэтай з’яўляецца ўдасканаленне майстэрства чалавека ў пераадоленні натуральных або штучных перашкод (горных вяршынь і перавалаў у горным турызме, або рачных парогаў у водным турызме), а таксама ў прымяненне асаблівых тэхнічных прыёмаў, ці выкананне тактыка-спецыялізаваных заданняў. Дасягненне мэты прыводзіць да ўдасканаленне ўсяго комплексу ведаў, навыкаў, фізічнай падрыхтоўкі, неабходных для бяспечнага перамяшчэння чалавека па мясцовасці. Спартыўны турызм накіраваны на на праверку фізічных, разумовых і духоўных сіл чалавека, павышэнне турысцкага майстэрства і, у некаторых выпадках, на выкананне спартыўных нарматываў.

Спартыўны турызм падзяляецца на наступныя віды:

  • пешаходны турызм — турызм, у якім асноўнай мэтай з’яўляецца пераадоленне рэльефна-ландшафтных перашкод пешкам
  • лыжны турызм — пераадоленне рэльефна-ландшафтных перашкод па снежным і снежна-лёдавым покрыве з дапамогай лыжаў
  • горны турызм — пераадоленне рэльефна-ландшафтных перашкод ва ўмовах высакагор’я (праходжанне горных перавалаў, узыходжанне на вяршыні, траверсы горных хрыбтоў)
  • водны турызм — праходжанне (сплаў) водных перашкод, утвораных рэльефам рэчышча ракі і асаблівасцямі плыні з дапамогай плаўсродкаў (лодкі, катамараны, плыты і інш.)
  • велатурызм — пераадоленне рэльефна-ландшафтных перашкод на веласіпедзе
  • спелеатурызм — пераадоленне перашкод, якія сустракаюцца ў падземных паражнінах (пячорах, у тым ліку часткова затопленых вадой, сістэмах пячор)
  • камбінаваны турызм — турызм, які можа спалучаць у сабе элементы вышэй азначаных відаў турызму

Спартыўныя турысцкія паходы

[правіць | правіць зыходнік]

У залежнасці ад цяжкасці пераадольваемых перашкод, раёна паходу, аўтаномнасці, навізны, працягласці маршруту і шэрага іншых яго фактараў у залежнасці ад складанасці спартыўныя турыстычныя паходы падзяляюцца на:

  • паходы выхаднога дня;
  • паходы 1 — 3 ступені складанасці — у дзіцяча-юнацкім турызме;
  • спартыўныя катэгарыйныя паходы. У пешаходным, горным, водным, лыжным, велатурызме — шэсць катэгорый складанасці.

За ўдзел у спартыўных мерапрыемствах у адпаведнасці з нарматывамі АСК Рэспублікі Беларусь могуць прысвойвацца спартыўныя разрады і спартыўныя званні[2].

РАЗРАДЫ Колькасць спартыўных паходаў

у залежнасці ад катэгорыя складанасці

I к.с. II к.с. III к.с. IV к.с.
У К У К У К У К
КМС мужчыны - - - - - - 1 1
КМС жанчыны - - - - - 1 1 -
I разрад мужчыны - - - 1 1 1 - -
I разрад жанчыны - - - 1 1 - - -
II разрад - 1 1 - - - - -
III разрад 1 (2*) - - - - - - -
I юнацкі разрад Адзін паход III ступені складанасці
II юнацкі разрад Адзін паход II ступені складанасці
III юнацкі разрад Адзін паход I ступені складанасці

У — удзел, К — кіраўніцтва, * — для спелеатурызма

ЗВАННІ Колькасць спартыўных паходаў

у залежнасці ад катэгорыя складанасці

IV к.с. V к.с. VI к.с.
У К У К У К
МСМК мужчыны - - - - - 2
МСМК жанчыны - - - 1 1 -
МС мужчыны - - - 2 - -
МС жанчыны - 1 1 - - -

У — удзел, К — кіраўніцтва

У Беларусі асноўным кантралюючым органам, адказным за развіццё і папулярызацыя спартыўнага турызму з’яўляецца грамадскае аб’яднанне «Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз» (ГА «РТСС»)[3]. Асноўны кірунак дзейнасці аб’яднання — арганізацыя і правядзенне турысцкіх паходаў, спаборніцтваў і іншых турысцка-спартыўных мерапрыемстваў. У 2012 годзе ГА «РТСС» стала адным з заснавальнікаў Міжнароднай федэрацыі спартыўнага турызму[4].

Зноскі

  1. Постановление Министерства спорта и туризма Республики Беларусь «Об утверждении единой спортивной классификации Республики Беларусь»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2023. Праверана 9 студзеня 2023.
  2. Разрядные требования. Туризм спортивный. — Постановление Министерства спорта и туризма Республики Беларусь от 09.07.2020 № 26
  3. Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз. Афіцыйная старонка
  4. TourFederation — International federation of Challenging Tourism(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2023. Праверана 9 студзеня 2023.
  • Buckley R. Adventure Tourism. Wallingford. — 2006. — UK: CABI. OCLC 4802912392
  • Сучасні різновиди туризму: навч. посіб. / М. П. Кляп, Ф. Ф. Шандор. — К. : Знання, 2011. — 334 с. ISBN 978-966-346-854-9 (серія) ISBN 978-966-346-730-6
  • Спутник туриста. — Москва: Физкультура и спорт. 1970 г. — 336 с.
  • Грабовський Ю. А. Спортивний туризм: Навчальний посібник. — Тернопіль : Навчальна книга — Богдан, 2009. — 304 с. — ISBN 978-966-10-0004-8.
  • Фокін С. П. Спортивний туризм: навч.-метод. посіб. [для студ. вищ. навч. закл.] / С. П. Фокін, — К. : Вид-во Нац. авіац. ун-ту. — 2009. — 140 с