Спермацэ́т[1] (ад сперма і грэч. Κῆτος — кіт) — воскападобнае рэчыва, якое атрымліваецца пры астуджэнні вадкага жывёльнага тлушчу (спермацэтавага алею), які знаходзіцца ў фіброзным спермацэтавым мяшку ў галаве кашалота, а таксама некаторых іншых кітападобных (напрыклад, кітоў-бутэльканосаў. Раней спермацэт памылкова прымалі за сперму кашалота (адсюль назва).
Складаецца з сумесі складаных эфіраў тлустых кіслот. Белыя крышталі. Добра раствараюцца ацэтоне, эфіры, гарачым спірце. Не раствараецца ў вадзе. Тэмпература плаўлення 53—54 °C.
Спермацэт выкарыстоўваецца у складзе мазей, касметычных крэмаў. Раней з яго выраблялі свечкі.