Станіслаў Фердынанд Жавускі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Stanisław Ferdynand Rzewuski | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Геранім Фларыян Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Солтан | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1737[1][2][…] |
||||||
Смерць |
16 чэрвеня 1786[3] |
||||||
Род | Жавускія | ||||||
Бацька | Вацлаў Пётр Жавускі[d] | ||||||
Маці | Ганна з Любамірскіх[d] | ||||||
Жонка | Кацярына Караліна з Радзівілаў[d][4] | ||||||
Дзеці | Францішка з Жавускіх[d], Адам Ваўжынец Жавускі[5], Тэафіла з Жавускіх[d], Ганна з Жавускіх[d] і Севярын Жавускі | ||||||
Званне | генерал і ротмістр | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Станіслаў Фердынанд Жавускі (польск.: Stanisław Ferdynand Rzewuski; 1737, Падгорцы — 16 чэрвеня 1786, Паграбішча) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Падстолі (1759—1760) і харунжы вялікі літоўскі (1760—1782); ротмістр панцырны (1755), генерал-маёр кароннай арміі (1757).
Трымаў Хэлмскае староства. Кавалер Ордэна Белага Арла (1760)[6].
Прадстаўнік шляхецкага роду Жавускіх герба «Крыўда», сын Вацлава Пятра, гетмана вялікага кароннага, і Ганны з Любамірскіх. Меў братоў Юзафа і Севярына.
Абіраўся паслом на соймы. Быў фельдмаршалам аўстрыйскім. 24 верасня 1759 атрымаў урад падстолія, 30 мая 1760 — харунжага вялікага літоўскага.
Ажаніўся з Кацярынай Каралінай Радзівіл. У шлюбе меў сыноў Адама і Севярына, а таксама дачок Тэафілю, Ганну, Францішку і Караліну.