Старшыня Еўрапейскага савета

Старшыня Еўрапейскага савета
англ.: President of the European Council
балг.: Председател на Европейския съвет
венг.: Európai Tanács elnöke
грэч. Πρόεδρος του Ευρωπαϊκού Συμβουλίου
дацк.: Formanden for Det Europæiske Råd
ісп.: Presidente del Consejo Europeo
італ.: Presidente del Consiglio europeo
лат.: Eiropadomes priekšsēdētājs
мальт.: President tal-Kunsill Ewropew
ням.: Präsident des Europäischen Rates
нідэрл.: Voorzitter van de Europese Raad
польск.: Przewodniczący Rady Europejskiej
парт.: Presidente do Conselho Europeu
рум.: Preşedintele Consiliului European
славацк.: Predseda Európskej rady
славенск.: predsednik Evropskega sveta
фінск.: Eurooppa-neuvoston puheenjohtaja
фр.: Président du Conseil européen
чэшск.: Předseda Evropské rady
шведск.: Ordförande för Europeiska rådet
эст.: Euroopa Ülemkogu eesistuja
літ.: Europos Vadovų Tarybos Pirmininkas
ірл.: Uachtarán na Comhairle Eorpaí
Эмблема Еўрапейскага савета
Эмблема Еўрапейскага савета

Пасаду займае
Шарль Мішэль
з 1 снежня 2019 года
Афіцыйная рэзідэнцыя Брусельскі сталічны рэгіён
Прызначаецца кваліфікаванай большасцю Еўрапейскага савета
Тэрмін паўнамоцтваў 2,5 года з магчымасцю перавыбрання
Пасада з’явілася 1 снежня 2009 года
Першы на пасадзе Херман ван Рампёй
Сайт european-council.europa.eu/the-president

Старшыня Еўрапейскага савета або Прэзідэнт Еўрапейскай рады[1] — адзін з вышэйшых чыноўнікаў Еўрапейскага саюза, галоўны прадстаўнік ЕС на міжнароднай арэне. Бягучы старшыня — Шарль Мішэль.

З 1975 па 2009 год пазіцыя кіраўніка Еўрапейскага савета была неафіцыйнай, яе аўтаматычна займаў на паўгода кіраўнік дзяржавы або ўрада краіны, якая была галоўнай ў савеце. Згодна з Лісабонскай дамовай Еўрапейскі савет абірае свайго старшыню кваліфікаванай большасцю тэрмінам на два з паловай гады з магчымасцю паўторнага перавыбрання яшчэ на адзін тэрмін. У выпадку неабходнасці Еўрапейскі савет можа вызваліць ад дадзенай пасады старшыню, для гэтага таксама патрабуецца кваліфікаваная большасць[2].

19 лістапада 2009 года на Еўрапейскім савеце першым яго старшынёй быў абраны бельгіец Херман ван Рампёй. Ван Рампей ўступіў у пасаду 1 снежня 2009 года, калі ў сілу ўступіў Лісабонскі дагавор. Яго першы тэрмін скончыўся 31 мая 2012 года[3]. 1 сакавіка 2012 года Херман Ван Рампей быў аднагалосна пераабраны на другі тэрмін з 1 чэрвеня 2012 года па 30 лістапада 2014-га.

Згодна з артыкулам 15.6[2] бягучай версіі Дамовы аб Еўрапейскім саюзе ў абавязкі старшыні Еўрапейскага савета ўваходзіць:

  • Старшынстваваць у савеце і накіроўваць яго працу;
  • Забяспечваць падрыхтоўку і пераемнасць працы савета ў супрацоўніцтве з Старшынёй Еўрапейскай камісіі і на аснове працы Савета па агульных справах (en:General Affairs Council);
  • Прыкладаць намаганні для дасягнення адзінства і кансенсусу ў Еўрапейскім Савеце;
  • Пасля кожнага сходу Еўрапейскага Савета прадастаўляць справаздачу аб ім Еўрапейскаму парламенту;
  • Прадстаўляць Еўразвяз на міжнароднай арэне без шкоды для ролі Вярхоўнага прадстаўніка Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі;
  • Старшыня Еўрапейскага савета не можа адначасова займаць дзяржаўныя пасады.

Зноскі

  1. Президент Евросовета смотрит в будущее с оптимизмом. Архівавана 30 снежня 2010.
  2. а б Consolidated version of the Treaty on European Union.
  3. http://www.consilium.europa.eu/uedocs/cms_data/docs/pressdata/en/ec/111607.pdf Официальное заявление Европейского совета о мерах принятых для введения в силу Лиссабонского договора (англ.