| ||
Мікеланджэла | ||
Стварэнне Адама. каля 1511 | ||
La creazione di Adamo | ||
Матэрыял | фарба для фрэскі[d] | |
---|---|---|
Тэхніка | фрэска | |
Памеры | 280 × 570 см | |
Сіксцінская капэла, Ватыкан | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Стварэнне Адама» (італ.: La creazione di Adamo) — фрэска Мікеланджэла, напісаная каля 1511 года.
Фрэска з'яўляецца чацвёртай з дзевяці цэнтральных кампазіцый столі Сіксцінскай капэлы, прысвечаных дзевяці сюжэтам кнігі Быцця. Фрэска ілюструе эпізод:
І стварыў Бог чалавека па сваім вобразе |
«Стварэнне Адама» — адна з набольш моцных кампазіцый роспісу Сіксцінскай капэлы. У бясконцай прасторы ляціць Бог-Бацька, акружаны бяскрылымі анёламі, з чырвонай тунікай, якая развявацца за ім. Правая рука выцягнута насустрач руцэ Адама і амаль дакранаецца яе. Цела Адама, якое ляжалае на зялёнай скале паступова прыходзіць у рух, абуджаецца да жыцця. Уся кампазіцыя сканцэнтравана на жэсце дзвюх рук. Рука Бога дае імпульс, а рука Адама прымае яго, даючы ўсяму целу жыццёвую энергію. Тым, што іх рукі не датыкаюцца, Мікеланджэла падкрэсліў немагчымасць злучэння боскага і чалавечага. У вобразе Бога, па задуме мастака, пераважае не цудоўны пачатак, а гіганцкая творчая энергія. У выяве Адама Мікеланджэла апявае сілу і прыгажосць чалавечага цела. Фактычна, перад намі паўстае не само стварэнне чалавека, а момант, у які той атрымлівае душу, гарачае шуканне боскага, смагу спазнання.
Стварэнне Адама на Вікісховішчы |