Стракаткі

Стракаткі

Zygaena purpuralis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Zygaenidae Latreille, 1809


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  693983
NCBI  115354
EOL  922
FW  134815

Страка́ткі[1] (Zygaenidae, або Anthroceridae) — сямейства лускакрылых.

Размах крылаў да 5 см; пярэднія падоўжаныя, вузкія, заднія адносна маленькія. Афарбоўка яркая, стракатая або аднатонная, з бляскам, часам бурая. Лічынкі кароткія, тоўстыя, расліннаедныя, большасць відаў — алігафагі, кормяцца лісцем пэўных раслін (пераважна бабовых). Гемалімфа мае сінільную кіслату (магчыма, і іншыя атрутныя рэчывы), з чым звязана перасцерагальная афарбоўка.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Каля 1200 відаў. Пашыраны паўсюдна, пераважна ў тропіках. На тэрыторыі Беларусі 13 відаў, найбольш трапляецца стракатка вятроўнікавая (Zygaena purpuralis).

Зноскі