Сту́жачнікі (Limenitis) — род дзённых матылёў з сямейства Німфаліды (Nymphalidae).
Пашыраны ва ўмераных шыротах і субтропіках Паўночнага паўшар’я. Ва Усходняй Еўропе і Азіі 9 відаў. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: стужачнік таполевы (Limenitis populi) і стужачнік Каміла або малы (Limenitis camilla).
Матылькі сярэдніх і буйных памераў, як правіла з яркай афарбоўкай крылаў. Размах крылаў да 80 мм. Галава з голымі вачамі (без валасінак), губныя мацавінкі пакрытыя валасінкамі. Цэнтральнае вочка на верхніх крылах можа быць як замкнёным, так і не замкнёным. Цэнтральнае вочка на задніх крылах заўсёды не замкнёнае.
Зноскі