Стужыца | |
---|---|
![]() | |
катэгорыя МСАП Ia: строгі прыродны рэзерват[d][1] | |
Размяшчэнне | Славакія, Прэшаўскі край, раён Сніна, Nová Sedlica |
Плошча | 761,49 га |
Дата заснавання | 1908, 1993 |
Сту́жыца (славацк.: Stužica) — унікальны некрануты першабытны букавы лес, які захаваўся ва Усходніх Карпатах. Размешчаны ў Славакіі на граніцы з Украінай і Польшчай.
Гэты лес знаходзіцца пад абаронай з 1908 года, калі быў створаны рэзерват «Стужыца» на плошчы 3,3 км², а ў 1993 годзе ён стаў Нацыянальным запаведнікам, які выцягнуўся ўздоўж ракі Уж амаль на 45 км і займае тэрыторыю паміж аўтадарогай Вялікі Беразны — Ужокскі перавал і дзяржаўнай граніцай.
У 2007 годзе Стужыца і яшчэ тры навакольныя запаведныя тэрыторыі разам з шасцю запаведнікамі на Украіне былі абвешчаныя часткай Сусветнай спадчыны — некранутыя букавыя лясы Карпатаў.