Сту́па[1] (ад санскрыт स्तूप узвышша), або дагоба (санскрыт दातु-गर्भ месца рэліквій) — будысцкае культавае збудаванне ў выглядзе купалу для захавання рэліквій.
Згодна рэлігійнай традыцыі, першыя ступы былі ўзведзены над прахам, пахавальнай урнай і вуглямі з пахавальнага вогнішча Буды пасля яго смерці. На працягу стагоддзяў у розных краінах з’явіліся розныя найменні і традыцыі будавання ступ, аднак усе яны робяцца замкнёнымі, полымі знутры, але з разнастайнымі архітэктурнымі элементамі (фундаментам, ступенямі, падстрэшкамі, громаадводам, парэнчамі і г. д.) са знешняга боку.
Ступы звычайна падзяляюцца на: