Стэманітальныя | |||||||||||||||
![]() Stemonitis axifera | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Stemonitales | |||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||
Stemonitida
| |||||||||||||||
|
Стэманіта́льныя[1] (Stemonitales) — парадак міксаміцэтаў, шырока распаўсюджаны ў прыродзе.
Stemonitales — назва гэтага парадку згодна Міжнароднаму кодэксу батанічнай наменклатуры. У заалогіі і пратысталогіі вядомы як атрад Stemonitida[2][3].
Уключае 1 сямейства — Stemonitidaceae.
Плазмодый прадстаўляе сабой афанаплазмодый. Далікатны, спачатку празрысты, затым можа быць белым або злёгку жоўтым.
Капіліцый ніткаваты, часта ў выглядзе сеткі, звычайна цёмны.
Спараносныя структуры — часцей за ўсё спарангіі, часам эталіі або псеўдаэталіі. Развіваюцца над гіпаталусам. Спарангій бывае шарападобны, эліптычны, цыліндрычны, з больш ці менш выяўленай ножкай. Карбанату кальцыю ў спараносных структурах няма (за выключэннем роду Diachea).
Споры ў масе цёмна-карычневыя, чырванавата-карычневыя, цёмна-фіялетавыя ці амаль чорныя.
Шырока распаўсюджаныя; сустракаюцца галоўным чынам летам і восенню на гнілым дрэве, адмерлых галінах, лісці.