Пасля дэмабілізацыі Брус вярнуўся ў Мельбурн, дзе стаў цікавіцца палітыкай. Яго публічныя выступы прыцягнулі ўвагу Нацыяналістычнай партыі. Стаўшы неўзабаве яе членам, ён у 1918 годзе быў абраны ў Палату прадстаўнікоў у якасці дэпутата ад выбарчага акругі Фліндэрс. У 1921 годзе Брус быў прызначаны скарбнікам (міністрам фінансаў). На выбарах 1922 Нацыяналістычная партыя страціла большасць у парламенце, таму дзеййсны прэм’ер-міністр Уільям Х’юз мог застацца на пасадзе толькі ў выпадку стварэння кааліцыі яго партыі з Аграрнай партыяй Аўстраліі. Аднак апошняя дала зразумець, што не падтрымае яго кандыдатуру. У выніку Х’юз быў вымушаны сысці ў адстаўку, парэкамендаваўшы на сваё месца Бруса.
Зноскі
↑ абLundy D. R. Stanley Melbourne Bruce, 1st and last Viscount Bruce of Melbourne // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.