Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Стэн Лі | |
---|---|
англ.: Stan Lee | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Stanley Martin Lieber[9] |
Род дзейнасці | выдавец, сцэнарыст коміксаў, рэдактар, кінапрадзюсар, журналіст, пісьменнік навуковай фантастыкі, кінаакцёр, салдат, тэлевядучы, сцэнарыст, выканаўчы дырэктар, акцёр агучвання, выканаўчы прадзюсар, пісьменнік, comics editor |
Дата нараджэння | 28 снежня 1922[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 лістапада 2018[5][6][…] (95 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | агнастыцызм[11][12] |
Жонка | Joan Lee[d] |
Альма-матар | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Сайт | therealstanlee.com (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стэн Лі (англ.: Stan Lee, сапраўднае Стэнлі Марцін Лібер, англ.: Stanley Martin Lieber; 28 снежня 1922[14], Нью-Ёрк, ЗША — 12 лістапада 2018) — амерыканскі пісьменнік, акцёр, прадзюсар, тэлевядучы, сцэнарыст, рэдактар і стваральнік персанажаў коміксаў[15][16], былы прэзідэнт і старшыня савета дырэктара выдавецтва «Marvel Comics».
Нарадзіўся ў Нью-Ёрку, у кватэры сваіх яўрэйскіх бацькоў-імігрантаў румынскага паходжання, Селіі (народжаная Саламона) і Джэка Ліберыя[14][17][18], на рагу 98-й заходняй вуліцы ў канцы заходняга авеню Манхэтэна[14]. Бацька Стэна навучаўся як закройшчык, але працаваў мала, асабліва пасля вялікай дэпрэсіі, таму сям’я пераехала на авеню Форт-Вашынгтон[19]. Калі Лі было амаль 9 гадоў, нарадзіўся яго першы і адзіны брат, Лары. Да таго часу, як Лі стаў падлеткам, сям’я стала жыць у аднапакаёвай кватэры на 1720 Юніверсіці-авеню ў Брукліне. Лі з братам жылі ў адным пакоі, а іх бацькі спалі побач на раскладной канапе.[20]
Стэн Лі скончыў старэйшую школу Дэвіта Клінтана ў Бронксе[21], куды да гэтага пераехала яго сям’я. Быў ненаедным чытачом. Малады Стэн працаваў на многіх работах: займаўся напісаннем некралогаў для службы навін і прэс-рэлізаў па Нацыянальнай праграме сухотнага цэнтра, дастаўкай сэндвічаў у офісы (у тым ліку ў Ракфелераўскім цэнтры), а таксама продажам падпісак на газету New York Herald Tribune. У 1
У кастрычніку 1942 года быў прызваны ў армію ЗША, дзе праслужыў да кастрычніка 1945 года.
Стэну Лі дапамаглі стаць такім вядомым многія людзі: яго дзядзька Робі Саламон[22], рэдактар Timely Comics Джо Сайман, выдавец коміксаў Марцін Гудман. Акрамя гэтага, жонкай Гудмана была Джын — стрыечная сястра Стэна[23].
У супрацоўніцтве з іншымі мастакамі і пісьменнікамі (самыя вядомыя — Джэк Кірбі і Стыў Дзітка) ён стварыў мноства вядомых персанажаў коміксаў, такіх як Чалавек-павук, Жалезны чалавек, Халк, Чорная пантэра, Доктар Стрэндж, Фантастычная чацвёрка і Людзі Ікс.
Стэн Лі сыграў эпізадычныя ролі ў многіх фільмах, знятых па матывах коміксаў Marvel Comics: «Людзі Ікс», «Людзі Ікс: Апошняя бітва», «Чалавек-павук», «Чалавек-павук 2», «Чалавек-павук 3: Вораг у адлюстраванні», «Жалезны Чалавек», «Падшыванец», «Халк», «Неверагодны Халк», «Фантастычная чацвёрка», а таксама многія іншыя. У фільме «Фантастычная чацвёрка 2: Уварванне Сярэбранага сёрфера» ён хоча трапіць на вяселле Рыда Рычардса і Сьюзан Шторм, але яго не пускаюць, так як яго няма ў спісах гасцей. Сцэна доўжыцца некалькі секунд, і Лі два разы называе сваё імя, пасля чаго яго выганяюць. Стэн Лі ўпершыню сыграў самога сябе ў фільме Кевіна Сміта «Лоботрясы»: Стэн сустракаецца з адным з галоўных персанажаў па імя Бродзі (акцёр Джэйсан Лі) і распавядае яму гісторыю свайго няўдалага кахання, навучае героя на прымірэнне з яго ўласным каханнем (актрыса Шэнэн Доэрці).
Таксама яму і яго коміксах прысвечана 16-я серыя трэцяга сезону серыяла «Тэорыя вялікага выбуху». У канцы серыі Стэн Лі ўдзельнічае ў сцэне з галоўнымі героямі серыяла.[24]. Яшчэ адна ролю на тэлебачанні — кіроўца аўтобуса ў 16-й серыі першага сезона серыяла «Героі»[25]. Акрамя гэтых роляў, Ці ўдзельнічаў у стварэнні мангі «Heroman»[26].
Сумесна з Джонам Бускема з’яўляецца аўтарам кнігі «How to Draw Comics. The Marvel Way». У мультсерыяле «Чалавек-павук» у апошняй серыі пятага сезону з’яўляецца ў паралельным вымярэнні як стваральнік коміксаў пра Чалавека-павука.
У Стэна ёсць свой канал у YouTube «Свет герояў»
У пачатку 2016 года пісьменнік прызнаўся ў значным пагаршэнні зроку, з-за якога ён страціў магчымасць чытаць і пісаць[27].
Стэн Лі памёр 12 лістапада 2018 года ў медыцынскім цэнтры Седарс-Сінай, куды яго даставілі з дому на "хуткай дапамозе". Прычынамі смерці Лі былі названы спыненне сэрца, дыхальная і хранічная сардэчная недастатковасць.[28]
Акрамя акцёрства Стэн Лі таксама працуе ў іншых сферах кінематографа. Ён выступаў у ролі прадзюсара ў такіх фільмах, як: «Капітан Амерыка», «Нік Ф’юры: Агент Ш.Ч.Ы.Т.», «Блэйд», «Людзі Ікс», «Блэйд 2», «Чалавек-павук», «Вісус», «Людзі Ікс 2», «Халк», «Карнік», «Чалавек-павук 2», «Блэйд 3: Троіца», «Электра», «Лясун», «Фантастычная чацвёрка», «Людзі Ікс: Апошняя бітва», «Прывідны гоншчык», «Чалавек-павук 3: Вораг у адлюстраванні», «Фантастычная чацвёрка: Уварванне Сярэбранага серфера», «Жалезны чалавек», «Неверагодны Халк», «Карнік: Тэрыторыя вайны» і «Жалезны чалавек 2». Акрамя работ прадзюсара, Стэн Лі быў нават мантажорам відэа «Spider-Man: The Ultimate Villian Showdown». У 2016 ён зняў уласны серыял — «Шчасліўчык», галоўную ролю Гары Клейтана ў ім выканаў Джэймс Нэсбіт.