Стэроіды

Малекула папярэдніка ўсіх прыродных стэроідаў ланастэрола.

Стэро́іды[1] — рэчывы жывёльнага ці радзей расліннага паходжання, якія валодаюць высокай біялагічнай актыўнасцю.

Стэроіды ўтвараюцца ў прыродзе з ізапрэноідных папярэднікаў. Асаблівасцю будовы стэроідаў з’яўляецца наяўнасць кандэнсаванай тэтрацыклічнай сістэмы гонана (ранейшая назва — стэран). Ядро гонана ў стэроідаў можа быць насычаным або часткова ненасычаным, утрымліваць алкільныя і некаторыя функцыянальныя групы — гідраксільныя, карбанільныя або карбаксільныя.

Сярод стэроідаў вядомы стэрыды, стэрыны, вітаміны групы D, жоўцевыя кіслоты, стэроідныя гармоны, сардэчныя гліказіды, стэроідныя алкалоіды і інш. У рэгуляцыі абмену рэчываў і некаторых фізіялагічных функцый арганізма ўдзельнічаюць стэроідныя гармоны.

Зноскі