Стэфані Кволек

Стэфані Кволек
Дата нараджэння 31 ліпеня 1923(1923-07-31)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 чэрвеня 2014(2014-06-18)[1] (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, вынаходніца
Навуковая сфера арганічная хімія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стэфані Луіза Кво́лек (31 ліпеня 1923, Нью-Кенсінгтан  (англ.), Пенсільванія) — амерыканскі хімік польскага паходжання, якая вынайшла поліпарафенілен-тэрэфталамід, больш вядомы як кеўлар  (руск.)[3]. Кволек заваявала мноства ўзнагарод за свае працы ў хіміі палімераў.

Раннія гады і адукацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Кволек нарадзілася у сям’і польскіх эмігрантаў у Нью-Кенсінгтане, Пенсільванія, у 1923 годзе[4]. Яе бацька, Джон Кволек[4] (польск.: Jan Chwałek), памёр, калі ёй было дзесяць гадоў[5]. Кволек пераняла ад яго цікавасць да навукі, а ад маці, Нэлі Зайдэл Кволек, цікавасць да моды[4][5]. У 1946 годзе Кволек атрымала ступень у галіне хіміі коледжы Маргарэт Морысан Карнегі  (англ.) Універсітэта Карнегі — Мелан[5]. Кволек планавала стаць лекарам і спадзявалася, што зможа назапасіць грошай на медыцынскую адукацыю за кошт падзаробкаў ў хімічнай галіне[5].

Кар’ера ў DuPont

[правіць | правіць зыходнік]

У 1946 годзе Уільям Хейл Чарч, будучы настаўнік Кволек, прапанаваў ёй пасаду ў філіяле DuPont, які знаходзіўся ў Буфала, штат Нью-Ёрк[6]. Хоць Кволек думала толькі пра падпрацоўкі, з часам яна знайшла працу ў DuPont досыць цікавай, і адмовілася ад медыцынскай кар’еры. Кволек пераехала ва Уілмінгтане, штат Дэлавэр у 1950 годзе і працягнула працу ў DuPont[6]. У 1959 годзе яна атрымала ўзнагароду ад Амерыканскага хімічнага таварыства (ACS)[7].

Падчас працы ў кампаніі DuPont Кволек вынайшла кеўлар[5]. У 1964 годзе, у чаканні нафтавага дэфіцыту, яе група пачала шукаць лёгкае, але трывалае валакно, якое б выкарыстоўвалася ў шынах[5][8]. Валакно, якое атрымалася, у адрозненне ад нейлону, не было крохкім. Кіраўнік і дырэктар лабараторыі разумелі значэнне гэтага адкрыцця і ўнеслі свой ​​уклад у развіццё новай вобласці хіміі палімераў, якая стала затым хутка развівацца. Да 1971 быў атрыманы сучасны кеўлар[5]. Кволек, аднак, не прымала актыўнага ўдзелу ў распрацоўцы спосабаў прымянення кеўлару і вырабаў з яго[9].

У 1986 годзе Кволек сышла з пасады навуковага супрацоўніка кампаніі DuPont. Тым не менш, яна доўгі час кансультавала кампанію DuPont, а таксама ўваходзіла ў Нацыянальны даследчы савет і Нацыянальную акадэмію навук[6]. За 40 гадоў працы навукоўцам-даследчыкам яна атрымала па розных дадзеных ад 17[9] да 28 патэнтаў[10]. У 1995 годзе[6][10] яна стала чацвёртай жанчынай, якія была прынятая ў Нацыянальную залу славы вынаходнікаў  (англ.)[11]. У 1996 годзе яна атрымала Нацыянальны медаль тэхналогіі, а ў 2003 годзе яна была прынята ў Нацыянальную залу славы жанчын  (руск.)[4]. У 1997 годзе яна атрымала медаль Перкіна ад Амерыканскага хімічнага таварыства[12], а ў 1980 годзе ўзнагароду ад яго ж за «Творчае вынаходства»[8].

Памёрла 18 чэрвеня 2014 года ва Уілмінгтане, Дэлавэр.

Зноскі

  1. а б Stephanie Louise Kwolek // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #1052969046 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  3. Wholly Aromatic Carbocyclic Polycarbonamide Fiber (англ.)
  4. а б в г Stephanie Kwolek. Soylent Communications. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2009. Праверана May 24, 2009.
  5. а б в г д е ё Inventing Modern America: Insight — Stephanie Kwolek:(недаступная спасылка). Lemelson-MIT program. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2009. Праверана May 24, 2009.
  6. а б в г «Invent Now». National Inventors Hall of Fame
  7. Rossiter, Margaret W. (1998). Women Scientists in America. Baltimore, Maryland: Johns Hopkins University Press. p. 267. ISBN 0801857112. Праверана May 24, 2009.
  8. а б Stephanie Louise Kwolek Biography. Bookrags. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2009. Праверана May 24, 2009.
  9. а б Quinn, Jim. "I was able to be Creative and work as hard as I wanted."(недаступная спасылка). American Heritage Publishing. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2009. Праверана May 24, 2009.
  10. а б The History of Kevlar — Stephanie Kwolek:. The New York Times Company. About.com. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2009. Праверана May 24, 2009.
  11. Citation conferring an Honorary Doctor of Science degree on Stephanie Louise Kwolek:. University of Delaware. UDaily (31 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2009. Праверана May 24, 2009.
  12. JCE Online: Biographical Snapshots: Snapshot. American Chemical Society. Journal of Chemical Education. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2009. Праверана May 24, 2009.