Горад
| ||||||||||||||||||||
Субачус (літ.: Subačius, беларуская назва — Субач[2]) — горад у паўночнай Літве, на рацэ Вяшынта. Уваходзіць у Купішкіскі раён Панявежыскага павета, месціцца за 14 км ад Купішкіса. Праз горад праходзіць аўтамабільная дарога Даўгаўпілс — Панявежыс, чыгуначная станцыя на лініі Радзвілішкіс — Даўгаўпілс. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштайція.
Упершыню Субач згадваецца ў 1837 годзе як невялікае сельскае паселішча. Пасля таго як праз яго прайшла чыгуначная галіна Радзівілішкі — Дзвінск у 1873 годзе, паселішча пачало хутка развівацца. У пачатку ХХ стагоддзя, Субач стаў валасным цэнтрам.
З 1918 года ў складзе Літвы.
У 1958 годзе Субач атрымаў статус горада. У 2023 годзе зацверджаны герб горада.
|