Суецкі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1989 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Часавы пояс | OMST[3] і KRAT[3] |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Суецкі раён (руск.: Суетский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) у Алтайскім краі Расіі. У рамках арганізацыі мясцовага самакіравання яму адпавядае муніцыпальная акруга Суецкі раён (з 2003 да 2022 гг. — муніцыпальны раён).
Адміністрацыйны цэнтр — сяло Верх-Суетка.
Суецкі раён размешчаны на паўночным захадзе края. Мяжуе на паўночным захадзе і поўначы — з Хабарскім, на поўначы — з Панкрушыхінскім, на паўночным усходзе і ўсходзе — з Баеўскім, на поўдні — з Благавешчанскім, на захадзе — са Слаўгарадскім раёнамі.
Рэльеф прадстаўлены слаба-хвалістай раўнінай. Бураватыя супескі і лёгкія суглінкі, у далінах рэчак — саляносныя гліны. На ўзвышаных месцах — глебы чарназёмнага тыпу, у паніжаных месцах і далінах рэк глебы саланцаватага і балотнага тыпу.
Клімат кантынентальны.