Сумах аленярогі, Сумах пушысты, Сумах воцатны, Воцатнае дрэва[1], Сумах кароткавалосы[2] (Rhus typhina) — расліна сямейства Сумахавыя , від роду Сумах (Rhus), якое расце ва ўсходняй частцы Паўночнай Амерыкі, пераважна ў паўднёва-усходняй Канадзе і на паўночным усходзе ЗША.
Лістападнае дрэва вышынёй 3—10 м. Лісце непарнапёрыстае даўжынёй 25—55 см, з 9—31 лісцінкамі. Кожная лісцінка 6—11 см даўжынёй. Маладыя галіны і ліставыя хвасткі пакрываюць аксаміцістыя валасінкі. Кветкі чырвона-карычневага колеру, у густых конусападобных мяцёлках 10—20 см даўжынёй і 4—6 см у дыяметры. Плады — маленькія чырвоныя касцянкі сабраныя ў мяцёлкі. Лісце ўвосень набывае ярка-чырвоны колер.
Воцатнае дрэва культывуецца як дэкаратыўная расліна.
Воцатнае дрэва не з’яўляецца моцна небяспечным відам для чалавека, але сок пры прыёме ўнутр або пападанні на слізістыя абалонкі можа выклікаць атручванне, а пры кантакце са скурай выклікае лёгкае смыленне.
Зноскі