Суніцы лясныя | |||||||||||||||||||||
Суніцы лясныя | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Fragaria vesca L., 1753 | |||||||||||||||||||||
|
Суніцы лясныя[3][4] (Fragaria vesca) — расліна сямейства ружавых, від роду суніцы (Fragaria)[5].
Суніцы лясныя, трускаўка[6], пазёмачнік[7], пазёмкі, суніца[8][9], чырвоныя ягады[10][11], красныя ягады, суніцы, пазёмка[9], суніцы, сунішнік[12][13][14][15][16].
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 20 см з тоўстым карэнішчам, якое сцелецца і пакрыта бурымі прылісткамі[5]. Ад карэнішча адыходзяць тонкія махрыстыя даданыя карані і доўгія ніткападобныя парасткі, так званыя «вусы» якія ўкараняюцца ў вузлах[5]. У месцах укаранення вусаў развіваюцца разеткі доўгачарашковых прыкаранёвых лістоў і выходзяць кветканосныя сцёблы.
Прыкаранёвае лісце трайчатаскладанае, лісточкі сядзячыя з буйнымі вострымі зубцамі. Лісце зверху амаль голае, знізу пакрытае шаўкавістымі валасінкамі.
Кветкі белыя, сабраныя ў малакветкавыя парасонападобныя суквецці, якія выходзяць з пазух простых, часам падвойных, буйназубцовых яйкападобных лісцеў[5]. Чашачкі застаюцца пры плодзе.
Плод — шматарэшак да 2 см даўжынёй[5]. Такі плод часта называюць «сунічынай».
Расліна распаўсюджана ў еўрапейскай частцы Расіі, у Заходняй і Усходняй Сібіры, на Украіне, Прыбалтыцы, Казахстане, на Каўказе і ў шэрагу іншых абласцей Еўразіі[5]. Яна таксама інтрадуцыравана і натуралізавалася ў Паўночнай Афрыцы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы.
Суніцы лясныя растуць у светлых хваёвых і змешаных лясах, на лясных палянах, узлесках, на лясных высечках і сярод кустоў, на абочынах дарог. Святлалюбная расліна.
У Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі[4]. Ва Украіне распаўсюджана на Палессі, у лесастэпе, Карпатах. Прамысловая нарыхтоўка магчымая ў Валынскай, Ровенскай, Жытомірскай, Кіеўскай, Чарнігаўскай, на поўначы Хмяльніцкай і Сумскай, у Львоўскай, Цярнопальскай, Івана-Франкоўскай , Чарнавіцкай і Закарпацкай абласцях. Запасы сыравіны значныя, часта ўтварае суцэльныя зараснікі.
Геном суніц лясных быў секвеніраваны. Ён змяшчае 34809 генаў, што прыкладна ў паўтары разы больш, чым у геноме чалавека[17].
Від Суніцы лясныя ўваходзіць у род Суніцы падсямейства Rosoideae сямейства Ружавыя (Rosaceae) парадку Ружакветныя (Rosales).
яшчэ 8 сямействаў (згодна Сістэме APG II) | яшчэ 39 родаў | |||||||||||||||
парадак Ружакветныя | падсямейства Rosoideae | вид Суніцы лясныя | ||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, або Пакрытанасенныя | сямейства Ружавыя | род Суніцы | ||||||||||||||
яшчэ 127 парадкаў кветкавых раслін (згодна Сістэме APG II) | яшчэ 3 падсямействы (згодна Сістэме APG II) | яшчэ 19 — 99 відаў | ||||||||||||||
У лісці расліны ўтрымліваюцца вітаміны групы B, аскарбінавая кіслата, караціноіды, арганічныя кіслоты (лімонная, хінная, яблычная), цукары, сляды эфірных алеяў, флаваноіды у колькасці да 2 % (у асноўным руцін), алкалоіды, дубільныя рэчывы (да 9 %), солі жалеза, марганца, кобальта[5][18].
Свежыя плады ўтрымліваюць вітаміны (А, С, В, Р), флаваноіды (галактазід, цыянідзін), арганічныя кіслоты (яблычную, саліцылавую, фоліевую), дубільныя рэчывы, пекціны, цукры, араматычныя злучэнні, солі жалеза, кобальту, марганцу, селену, кальцыю і фосфару[18].
Плады расліны спрадвеку ўжываюцца чалавекам у ежу. Існуюць сведчанні яе ўжывання чалавекам яшчэ ў мезаліце[19]. Папулярнасць пладоў суніц як дыетычнага і лячэбнага сродка тлумачыцца іх смакавымі якасцямі, якія аб’ядноўваюцца з шырокім дыяпазонам лячэбнага дзеяння[5].
Харчовая, вітамінная, лекавая, таніданосная, касметычная расліна. Плады ўжываюць у ежу свежымі, сушанымі, выкарыстоўваюць іх таксама для падрыхтоўкі варэння, джэмаў, начынкі для цукерак, тэст-пюрэ для іншых кандытарскіх вырабаў, сокаў, экстрактаў і да таго падобнае. Плады суніц з’яўляюцца выдатнай сыравінай для фруктова-ягаднага вінаробства, для вырабу розных тыпаў высакаякасных вінаў. Віны з лясной суніцы маюць тонкі водар і прыемны смак. Лісце суніц таксама можа выкарыстоўвацца як крыніца вітаміна С (400 мг%), яго можна заварваць як прыемную, вітамінную гарбату[5].
Свежыя плады маюць непаўторны водар, які выдатна дзейнічае на арганізм чалавека, прычым у прадуктах перапрацоўкі суніц захоўваецца водар, уласцівы свежым пладам.
Другарадны меданос: меданосныя пчолы бяруць з кветак нектар і пылок[20].
У касметычнай практыцы ўжываюць пажыўныя маскі з пладоў суніцы, сок — для выводзін вяснушак[5] і лішаёў.
У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць лісце суніцы (лац.: Folium Fragariae). Яго збіраюць падчас цвіцення расліны, зразаючы іх з хвосцікамі даўжынёй не больш за 1 см. Яны маюць кіславата-звязальны смак і слабы своеасаблівы пах. Сушаць у сушылках пры тэмпературы 45 °C або ў памяшканнях з добрай вентыляцыяй. Тэрмін захоўвання 1 год[18]. Ужываюць таксама плады лясных суніц (лац.: Fructus Fragariae). Іх збіраюць спелымі, сушаць правэндзіўшы на паветры або 4-5 гадзін у сушылках пры тэмпературы 25—30 °C, потым дасушваюць пры 45—65 °C, рассыпаўшы тонкім слоем на рэшатах ці сітах[18].
Водны настой лісця суніц лясных ужываецца ў якасці мачагоннага сродку пры мачакаменнай і жоўцевакаменнай хваробах. Іх ужыванне таксама прызначаецца пры дыябеце і малакроўі[21].
Плады ўжываюць як вітамінавы сродак[18][22].
Плады суніц лясных
|
Збіраюць саспелыя плады суніц раніцай, у сухое надвор’е або ў канцы дня да з’яўлення расы. Сунічыны збіраюць асцярожна і адразу ж ужываюць у ежу ці адпраўляюць для перапрацоўкі. Свежыя плады ў звычайных умовах доўга не захоўваюцца. Сабраныя ягады пакуюць у невялікія (па 2-3,5 кг) кашы або рэшаты. Сушаць іх у печах або сушылках пры тэмпературы 60-65° С, раскладваючы тонкім пластом на рэшатах. Высушаныя плады пакуюць ў мяшкі вагой па 50 кг і захоўваюць у сухіх, добра ветраных памяшканнях.
Лісце збіраюць падчас цвіцення, абрываючы іх без хвосцікаў. Сушаць на гарышчах ці пад навесамі, рассцілаючы тонкім пластом і перыядычна змешваючы. Сухое лісце пакуюць у цюкі па 50 кг і захоўваюць у сухіх прахалодных памяшканнях.
Разнавіднасць суніц лясных, (Fragaria vesca var. alpina), дала пачатак некалькім сартам суніц, якія гадуюцца ў культуры. Плады культурных суніц Fragaria vesca var. alpina нашмат драбней пладоў суніц садовых і маюць больш моцны і багаты водар, блізкі да водару суніц лясных[23][24][25].
{{cite journal}}
: Невядомы параметр |quotes=
ігнараваны (даведка)