«Сунічныя палі» (англ.: Strawberry Fields) — сакрэтны комплекс ля асноўнага будынка турмы Гуантанама. Яго назва з’яўляецца адсылкай да песні «Бітлз» «Strawberry Fields Forever »[1]. Аб’ект пабудаваны ЦРУ ў 2003 годзе для ўтрымання асабліва каштоўных вязняў, у ліку якіх саудзіты Абу Зубайда, Мустафа аль-Хаўсаі, Абд ар-Рахім аль-Нашыры і еменец Рамзі бін аль-Шыбх[2][3][1].
Першапачаткова ўсе чацвёра размяшчаліся ў галоўным комплексе, але супрацоўнікі ЦРУ вырашылі, што змаглі атрымаць ад іх дастаткова інфармацыі. Затрыманых неабходна было перавесці ў больш сакрэтнае і ахоўнае месца, каб амерыканская грамадскасць не даведалася пра ўтрыманне замежнікаў. Спецслужбы асцерагаліся, што ў СМІ пратачыцца інфармацыя аб катаваннях у дачыненні да вязняў.
Падчас судовага працэсу «Расул супраць Буша » (2004) гэтыя вязні былі ўзяты пад варту паўторна, каб тыя не абвясцілі сакрэтную інфармацыю аб парушэннях з боку спецслужбаў[2]. Пры вынясенні вердыкту ў іншай справе, вядомай у амерыканскіх СМІ як «Хамдан супраць Рамсфелда », Вярхоўны суд ЗША пастанавіў, што ўтрыманне ўсіх чацвярых парушала канстытуцыю краіны.
У верасні 2006 года Абу Зубайда, Мустафа аль-Хаўсаі, Абд ар-Рахім аль-Нашыры, Рамзі бін аль-Шыбх і дзесяць іншых «высокапастаўленых зняволеных» былі пераведзены з комплексу «Сунічныя палі» ў асноўную частку турмы Гуантанама.
Mr. Foggo, nicknamed Dusty, was known inside the agency as a cigar-waving, bourbon-drinking operator, someone who could get a cargo plane flying anywhere in the world or quickly obtain weapons, food, money — whatever the C.I.A. needed.