Супергравіта́цыя[1], таксама шматмерная супергравітацыя — назва фізічных тэорый, якія ўключаюць дадатковыя вымярэнні, суперсіметрыю і гравітацыю.
Тэрмін быў уведзены фізікамі, якія жадаюць атрымаць перавагу ад выкарыстання суперсіметрыі пры пабудове тэорыі «Вялікага Аб’яднання»: пры гэтым адбываецца частковае скарачэнне найбольш інтэнсіўных квантавых флуктуацый, звязанае з парамі часціц-суперпартнёраў, што дапамагае змякчыць супярэчнасці, якія ўзнікаюць пры спробе ўключэння ў квантавую механіку гравітацыі.