Сусветная ветэрынарная асацыяцыя | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1863 і 9 верасня 1905 |
Абарот |
|
worldvet.org |
Сусве́тная ветэрына́рная асацыя́цыя (англ.: World Veterinary Association) — неўрадавая міжнародная ветэрынарная арганізацыя. Заснавана ў 1863 годзе. Штаб-кватэра знаходзіцца у Жэневе[2][3]. Аб’ядноўвае 65 краін і 12 міжнародных асацыяцый ветэрынарных спецыялістаў. Супрацоўнічае з іншымі міжнароднымі арганізацыямі. Кіруючы орган — Пастаянны камітэт, які штогод збіраецца ў Парыжы на паседжанні, дзе вырашаюцца актуальныя пытанні, а таксама праходзіць падрыхтоўка да кангрэсу. У перыяд паміж паседжаннямі Пастаяннага камітэта кіраўніцтва СВА ажыццяўляе бюро.
1 раз на 4 гады праводзіць Сусветныя ветэрынарныя кангрэсы. Адбыўся 21 кангрэс, першы — ў 1863 годзе ў Гамбургу. На кангрэсах абмяркоўваюцца праблемы інфекцыйнай паталогіі, хірургіі, прафілактыкі і заагігіены, заатэхнічных навук і эканомікі жывёлагадоўлі. Разглядаюцца таксама пытанні стандартызацыі спецыяльнай наменклатуры, ветэрынарнай адукацыі, прапаганды ветэрынарных ведаў і распаўсюджвання фільмаў па ветэрынарыі.