Сутыкненні на вуліцы Хайфа

Сутыкненні на вуліцы Хайфа
Асноўны канфлікт: Іракская вайна
Амерыканскі снайпер на пазіцыі падчас перастрэлкі на вуліцы.
Дата 6—9 і 24 студзеня 2007
Месца Вуліца Хайфа, Багдад, Ірак
Вынік Першая фаза: перамога паўстанцаў
Другая фаза: перамога ЗША і іх саюзнікаў
Праціўнікі
 ЗША
 Ірак
ІДІ
Іншыя суніцкія атрады
Камандуючыя
Рэйманд Адзіерна,
Браян Робертс
невядома
Сілы бакоў
400 байцоў арміі ЗША і 500 Ірака невядома
Страты
60 забітых іракцаў[1] і 40 амерыканцаў 135 паўстанцаў забіты

Сутыкненні на вуліцы Хайфа — баі, якія вяліся ў студзені 2007 года за кантроль над вуліцай Хайфа (араб. شارع حيفا‎‎) ў цэнтральнай частцы Багдаду, дзе амерыканскія і іракскія вайскоўцы змагаліся супраць атрадаў суніцкіх баевікоў.

Вуліца Хайфа праходзіць праз раён, дзе пераважаюць суніты, хоць на захадзе ёсць кварталы шыітаў. Гэта робіць вуліцу лініяй разлому паміж шыіцкімі і суніцкімі раёнамі. З-за яе памежнага становішча жыццё тут было небяспечным. На Хайфе і ў суседнім шыіцкім квартале час ад часу адбываліся міжканфесійныя сутыкненні. Жыхары тутэйшых шматпавярховак вымушаны былі пакінуць вуліцу, што дазволіла паўстанцам захапіць кінутыя кватэры.

У сярэдзіне кастрычніка 2006 года «Аль-Каіда» абвясціла аб стварэнні «Ісламскай дзяржавы Ірак»[2], якая замяніла сабой Дарадчы сход маджахедаў і «Аль-Каіду ў Іраку»

У студзені 2007 года камандуючы шматнацыянальным корпусам Ірака генерал Рэйманд Адзіерна аддаў загад аб поўнамаштабным наступленні, каб выбіць «Аль-Каіду» з Хайфы[3].

6 студзеня іракскія вайскоўцы, якія патрулявалі вуліцу, выявілі фальшывы кантрольна-прапускны пункт, на якім знаходзіліся суніцкія паўстанцы. Пачалася перастрэлка, у ходзе якой іракскія войскі забілі 30 баевікоў. У тую ноч у адплату паўстанцы скінулі целы 27 пакараных смерцю шыітаў. На наступны дзень снайперы паўстанцаў забілі двух іракскіх ахоўнікаў каля суседняй мячэці. 8 студзеня іракскія войскі паспрабавалі выбіць ворага з Хайфы, але атака была адбіта. У тым баі 2 салдаты былі забіты. Пасля на дапамогу прыйшлі амерыканскія войскі[4].

9 студзеня амерыкана-іракскія сілы пачалі сумесны штурм Хайфы. 1-ы батальён 23-га пяхотнага палка ЗША пад камандаваннем палкоўніка Браяна Робертса злучыўся з іракскімі вайскоўцамі на паўночным канцы вуліцы і пачаў займаць будынкі і арыштоўваць падазраваных ва ўдзеле ў паўстанцкім руху. У 7:00 раніцы сотні партызан пачалі страляць па амерыканцах з высотак (галандскіх кватэр). Моцны сустрэчны агонь скаваў амерыканскіх салдат, утрымліваючы іх на даху па меншай меры дзве гадзіны. Некаторыя байцы, якія не былі на даху, не маглі рухацца па вуліцы з-за снайперскага і кулямётнага агню. Баявыя дзеянні сталі настолькі інтэнсіўнымі, што былі выкліканы амерыканскія верталёты Apache, F-15E Strike Eagles, больш за дзясятак іракскіх грузавікоў са зброяй, баявыя машыны Stryker і каля 1000 салдат іракскай арміі.

Гэтыя падзеі былі адным з самых разлютаваных баёў, якія іракская сталіца бачыла за апошнія месяцы (з часу аперацыі «Разам наперад»). Амерыканскія верталёты абстрэльвалі пазіцыі паўстанцаў ракетамі «Хелфайр», а знішчальнікі забяспечвалі дадатковае прыкрыццё. Па ўсім Багдадзе раздаваліся грамавыя выбухі ад амерыканскага ракетнага і паўстанцкага мінамётнага і гранатамётнага агню. Амерыканскія і іракскія салдаты ўступалі ў бесперапынныя баі з паўстанцамі па ўсёй тэрыторыі вуліцы. Баі працягваліся больш за тры дні. Загінулі 16 іракскіх салдат і 73 баевікі.

Праз два тыдні, 24 студзеня, амерыканскія і іракскія войскі распачалі новую спробу захапіць вуліцу. Бой пачаўся, калі раніцай амерыкацы ўвайшлі ў раён з поўдня і злучыліся з іракскімі войскамі. Выкарыстоўваючы пяхоту, «Страйкеры» і «Брэдлі», амерыканскія сілы пераходзілі ад будынка да будынка, ведучы снайперскі і мінамётны агонь. Бой працягваўся 8 гадзін. Каля 30 паўстанцаў былі забіты і 35 узяты ў палон. 1 амерыканскі салдат быў забіты[4][5].

Інфармацыйнае суправаджэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Матэрыялы баявых дзеянняў былі паказаны па ўсім свеце ў розных сродках масавай інфармацыі, уключаючы YouTube[6].

У канцы студзеня 2007 года карэспандэнт CBS News Лара Логан стварыла рэпартаж пра баі на вуліцы Хайфа[7], аднак кіраўніцтва адмовілася запусціць яго паказ у навінах, таму што кадры былі «крыху моцнымі». Логан паспрабавала заручыцца падтрымкай грамадскасці, каб адмяніць гэтае рашэнне[8]. Пазней Логан выкарыстоўвала некаторыя матэрыялы падзей падчас 60-хвіліннага рэпартажу пра жыццё ў Багдадзе.

Тагачасны амерыканскі лідар Джордж Буш-малодшы заявіў аб увядзенні ў Ірак больш за 21 000 дадатковых амерыканскіх войск. Прэзідэнт Буш сцвярджаў, што дадатковыя байцы дапамогуць забяспечыць бяспеку Багдада.

  1. The Battle for Haifa Street(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2007.
  2. Urban, Mark, Task Force Black: The Explosive True Story of the Secret Special Forces War in Iraq, St. Martin's Griffin, 2012. ISBN 1250006961 ISBN 978-1250006967, p. 183.
  3. Task Force Warhorse: Classical counterinsurgency on Haifa Street — Long War Journal
  4. а б Haifa Street: One Year Later | Institute for the Study of War Архівавана 24 сакавіка 2008 года.
  5. Thirty insurgents killed in fierce Baghdad battles Архівавана 5 лістапада 2007 года.
  6. Battle on Haifa Street, Baghdad, Iraq на YouTube
  7. Logan, Lara (2007-01-18). "Battle for Haifa Street". CBS News. Архівавана з арыгінала 8 February 2007. Праверана 2007-02-02.
  8. David, Bauder. CBS Correspondent Makes Plea for Airtime(недаступная спасылка). Casper Star Tribune (1 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2012. Праверана 2 лютага 2007.