Су-Сент-Мары (канал)

Су-Сент-Мары
англ.: Sault Ste. Marie Canal
Вадацёк
Уваход
 · Каардынаты 46°30′45″ пн. ш. 84°22′16″ з. д.HGЯO
Вусце
 · Каардынаты 46°30′43″ пн. ш. 84°20′35″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна  Канада
Рэгіён Антарыа
Су-Сент-Мары на Вікісховішчы

Су-Сент-Мары́[1] (англ.: Sault Ste. Marie Canal) — каналізаваны водны шлях на мяжы ЗША і Канады. Злучае азёры Верхняе і Гурон у абход парогаў на рацэ Сент-Мэрыс. Адкрыты ў 1855 годзе[1][2]. Канчаткова канал і шлюз пабудаваны ў 1895[3] годзе і з’яўляецца апошнім звяном у агульнаканадскім суднаходным ланцугу ад Атлантычнага акіяна да возера Верхняе. У той час шлюз канала быў самым доўгім і першым шлюзам з электрычным прыводам у свеце.

Складаецца канал Су-Сент-Мары з трох паралельных каналаў. Два з іх у ЗША (даўжыня паўночнага 2,6 км, глыбіня 7,5 м; даўжыня паўднёвага 2,5 км, глыбіня 5,5 м) і адзін у Канадзе (даўжыня 2,2 км, глыбіня 6,7 м).