Сфалерыт | |
---|---|
Крышталь сфалерыту | |
Формула | ZnS |
Прымесь | Fe, Cd, In, Ga |
Сінгонія | Кубічная |
Колер | Жоўты, чырванавата-аранжавы, зелянява-жоўты, шэры, цёмна-шэры, амаль бясколерны |
Колер рысы | Жаўтаватая да светла-бурай |
Бляск | Алмазны |
Празрыстасць | Празрысты, прасвечвае |
Цвёрдасць | 3,5—4 |
Спайнасць | Дасканалая |
Злом | Няроўны; далікатны |
Шчыльнасць | 4,08—4,10 г/см³ |
Паказчык пераламлення | 2,368—2,371 |
Сфалеры́т[1] (стар.-грэч.: σφαλερός — падманлівы), цынкавая падманка[1] — мінерал класа сульфідаў, сульфід цынку. Назва звязана з цяжкасцю вызначэння мінерала.
Сфалерыт бурштынава-жоўтага колеру называюць мядовай падманкай, памяранцава-чырвонага колеру — рубінавай падманкай.
Мае ў сваім складзе да 67 % цынку[1], дамешкі жалеза, медзі, ртуці, кадмію, марганцу, волава, індыю, кобальту, галію і інш. Крышталізуецца ў кубічнай сінгоніі. Утварае тэтраэдрыяныя і кубаактаэдрычныя крышталі, зярністыя агрэгаты, парашковыя масы і інш. Цвёрдасць 3,5—4 па шкале Моаса. Шчыльнасць 4 г/см³. Крохкі.
Трапляецца ў радовішчах поліметалічных руд. Галоўная руда на цынк, крыніца кадмію, галію, індыю.
Сфалерыт на Вікісховішчы |