Аднагадовыятравяністыя расліны вышынёй да 60 см. Сцёблы тонкія, галінастыя. Лісце непарнаперыстае, ланцэтнае. Кветкі дробныя, бледна-ружовыя, сабраныя ў гронкі. Плод — струк, нагадвае нагу птушкі (адсюль другая назва).
Род налічвае каля 10 відаў (6 відаў[3]). Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. Сырадэля пасяўная (Ornithopus sativus) як кармавая расліна з канца XIX стагоддзя ўведзена ў культуру ў Еўропе, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі.
Род 13. Ornithópus L. — Серадéлла, Птиценóжка // Маевский П. Ф. Флора средней полосы европейской части России. 11-е изд. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2014. — С. 144. — 635 с., ил. — ISBN 978-5-87317-958-9. (руск.)