Сычуаньскае землетрасенне | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата | 12 мая 2008 |
Колькасць параненых | 375 000[1] |
Колькасць загінулых |
|
Earthquake magnitude on the Richter magnitude scale | 7,95 ± 0 |
Earthquake magnitude on the moment magnitude scale | 8[2] |
Вертыкальная глыбіня | 19 км |
Разлом | Longmenshan Fault[d] |
![]() |
Сычуаньскае землетрасенне (кіт.: 四川大地震) — разбуральнае землетрасенне, якое адбылося ў панядзелак 12 мая 2008 года ў 14:28:01.42 па Пекінскім часе (06:28:01.42 UTC) у кітайскай правінцыі Сычуань. Магнітуда землетрасення склала 8 Mw Паводле дадзеных Кітайскага сейсмалагічнага бюро і 7,9 Mw (па Рыхтэру) па даных Геалагічнай службы ЗША. Эпіцэнтр зафіксаваны ў 75 км ад сталіцы правінцыі Сычуань горада Чэнду, гіпацэнтр - на глыбіні 19 км[3]. Гэтае землетрасенне таксама вядома як Вэньчуаньскае (кіт.: 汶川大地震), паколькі яго эпіцэнтр прыпадаў на павет Вэньчуань. Землетрасенне адчувалася ў Пекіне (аддаленне 1,500 км) і Шанхай (1,700 км), дзе трэсліся офісныя будынкі і пачалася эвакуацыя[4]. Яго адчулі і ў суседніх краінах: Індыя, Пакістан, Тайланд, В'етнам, Бангладэш, Непал, Манголія і Расія.
Афіцыйныя крыніцы заяўляюць, што на 4 жніўня 2008 загінула 69 197 чалавек[5], прапала без вестак каля 18 тысяч чалавек, 288 431 пацярпела[6].
Землетрасенне адбылося ў сейсмічна актыўным разломе Лунмэншань, які праходзіць па Заходнім краі Сычуаньскай катлавіны, аддзяляючы яе ад Сіна-Тыбецкіх гор.
Мастак Ай Вэйвэй атрымаў турэмны тэрмін за публікацыю інфармацыі аб загінулых, якая не патрапіла ў афіцыйную статыстыку, а таксама за расследаванне карупцыі ў мясцовых уладах, што пацягнула будаўніцтва сейсмаўразлівых будынкаў.
Эстафета Алімпійскага агню 2008 года была прыпыненая ў памяць аб загінулых у гэтым стыхійным бедстве людзей, а школьнік Лін Хаа, які выратаваў двух сваіх таварышаў з-пад руінаў пасля Сычуаньскага землетрасення 2008 года, атрымаў права вынесці сцяг Кітая на цырымоніі адкрыцця хатніх Алімпійскіх гульняў разам з легендай кітайскага баскетбола Яа Мінам .
У сувязі з масавым распаўсюджаннем мабільных фота- і відэакамер, а таксама аўтамабільных рэгістратараў ўпершыню былі надзейна зарэгістраваныя незвычайныя аптычныя атмасферныя з’явы (сполахі, прамяні, незвычайныя вясёлкі) незадоўга да землятрусу.