Горад
Сьенфуэгас
Cienfuegos
| ||||||||||||||||||||||
Сьенфуэ́гас[1] (ісп.: Cienfuegos) — горад на паўднёвым узбярэжжы цэнтральнай Кубы, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Сьенфуэгас. Горад заснаваны французскімі эмігрантамі ў 1819 годзе пад назвай Фернардзіна-дэ-Хагуа. Сучасную назву горад атрымаў у 1880 годзе.
Сучасны Сьенфуэгас — буйны марскі порт, вузел аўтамабільных дарог, чыгуначная станцыя, цэнтр гандлю цукрам, тытунём і кавай. У горадзе маецца нафтаперапрацоўчы завод. Побач з горадам — недабудаваная і закінутая АЭС.
У 2005 годзе гістарычны цэнтр горада быў унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1202 рус. • англ. • фр. |