Сэла́ (іўр.: סֶלָה) — слова невядомага паходжання і этымалогіі, якое сустракаецца 74 разы ў Яўрэйскай Бібліі. У перакладзе Бібліі, зроблемым Васілём Сёмухам, у зносках пазначана, што «Сэла ёсьць музычны знак, што паказвае быццам crescendo».[1] Таксама можа быць выкарыстана для пазначэння таго, што ў гэты момант у псалме павінна быць музычная інтэрмедыя, або як літургічна-музычны знак, або інструкцыя па чытанні тэксту са значэннем «спыніцца і паслухаць», або як форма падкрэслівання пры падрыхтоўцы да наступнага абзаца. [2]
Яго не варта блытаць з яўрэйскім словам סֶלַע, што азначае «скала».
У Псалтыры сустракаецца ў псалмах 3, 4, 7, 9, 19, 23, 31, 38, 45, 46, 47, 48, 51, 53, 54, 56, 58, 59, 61, 65, 66, 67, 74, 75, 76, 81, 82, 83, 87, 88, 139, 142.[3]