Сюзанна Валадон

Сюзанна Валадон
фр.: Suzanne Valadon
Фатаграфія
Дата нараджэння 23 верасня 1865(1865-09-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 красавіка 1938(1938-04-07)[1][2][…] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж André Utter[d][7]
Дзеці Марыс Утрыло
Род дзейнасці мастачка, натуршчыца, мадэль, рысавальнік, мастак-гравёр, артыстка
Жанр нацюрморт[4], партрэт[4], ню[4] і пейзаж[4]
Мастацкі кірунак постімпрэсіянізм[8] і сімвалізм
Уплыў на Марыс Утрыло
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сюзанна Валадон, Сюзан Валадон (фр.: Suzanne Valadon, народжаная: Мары-Клеменцін Валад (Marie-Clémentine Valade): 23 верасня 1865, Бесін-сюр-Гартамп, дэпартамент Верхняя В'ена — 7 красавіка 1938, Парыж) — французская мастачка; першая жанчына, прынятая ў французскі саюз мастакоў (1894). Таксама вядомая як натуршчыца і маці мастака Марыса Утрыло.

Дачка незамужняй прачкі. З дзяцінства добра малявала. Ва ўзросце пятнаццаці гадоў працавала цыркавой акрабаткай, але праз год была вымушаная завяршыць цыркавую кар'еру з-за траўмы. Затым працавала натуршчыцай у многіх вядомых мастакоў: П'ера Пюві дэ Шавана, затым Рэнуара, Тулуз-Латрэка, Дэга. Перажыла раманы з некаторымі з іх; вучылася ў іх тэхніцы, але да нейкага часу нікому не паказвала свае малюнкі. У снежні 1883 года нарадзіла сына Марыса, пра бацькоўства якога няма адназначнага меркавання (прозвішча Утрыло хлопчыку даў праз восем гадоў усынавiцель).

Малюнкі Сюзанны першым з мастакоў убачыў Тулуз-Латрэк, а затым Дэга, высока ацаніў чысціню ліній і заахвоціў да кар'еры мастачкі. У адрозненне ад многіх сваіх сучаснікаў, Сюзанна Валадон здолела дамагчыся прызнання і фінансавага поспеху пры жыцці.

Пісала нацюрморты і пейзажы. Вядомая таксама выявамі аголенай натуры. На першых выставах у пачатку 1890-х гадоў былі прадстаўлены пераважна партрэты яе пэндзля, у тым ліку партрэт Эрыка Саці, з якім у яе быў ў 1893 годзе раман. У 1894 годзе Валадон становіцца першай жанчынай, дапушчанай да сяброўства ў Нацыянальным таварыстве прыгожых мастацтваў.

Валадон працавала над некаторымі сваімі карцінамі да трынаццаці гадоў, перш чым прадставіць іх публіцы. Таксама працавала пастэллю.

Надзейнай саюзніцай Валадон была Берта Вейль, галерыстка, з 1913 па 1932 год яна прэзентавала работы Сюзагны ў 19 экспазіцыях, у тым ліку арганізавала тры персанальныя выставы.

Сюзанна Валадон памерла 7 красавіка 1938 года ў асяроддзі сяброў-мастакоў Андрэ Дэрэна, Пабла Пікаса і Жоржа Брака. Пахавана на парыжскім могілках Сент-Уан.

Зноскі