Паліноз | |
---|---|
![]() Пылок - этыялагічны фактар захворвання | |
МКХ-10 | J30.1 |
МКХ-9 | 477 |
OMIM | 607154 |
DiseasesDB | 31140 |
MedlinePlus | 000813 |
eMedicine | ent/194 med/104, ped/2560 |
MeSH | D012221 |
![]() |
Сянна́я ліхама́нка[1], паліноз[1] — сезоннае захворванне, прычынай якога з’яўляецца алергічная рэакцыя на пылок раслін.
Мае сезонны характар у залежнасці ад цвіцення раслін. Праяўляецца рынітам, ларынгітам і іншымі хваробамі органаў дыхання, слёзацячэннем і свербам у вачах, зрэдку прыступамі бранхіяльнай астмы.
Лячэнне тэрапеўтычнае.
1819 год — англійскі ўрач Джон Бостак зрабіў першае афіцыйнае паведамленне аб сянной ліхаманцы, мяркуючы, што яна звязаная з сенам.
1873 год — Дэвід Блэклі ўпершыню даказаў, што прычынай сянной ліхаманкі з’яўляецца пылок раслін.