Сяргей Валянцінавіч Новікаў | |
---|---|
![]() Сяргей Новікаў на паштовай марцы Беларусі | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | біятлон |
Нарадзіўся |
27 красавіка 1979 (45 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 184 см |
Вага | 78 кг |
![]() |
Сярге́й Валянці́навіч Но́вікаў (нар. 27 красавіка 1979, Чавусы, Магілёўская вобласць) — беларускі біятланіст, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2010 года ў індывідуальнай гонцы, трохразовы чэмпіён зімовай універсіяды, двухразовы чэмпіён Еўропы. Займаецца біятлонам з 1991. Дакладнасць стральбы па дадзеных за 2009-10 — 91 %. Жыве ў Магілёве. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2010).
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[2][3].