Сяргей Львовіч Собалеў | |
---|---|
руск.: Сергей Львович Соболев | |
Дата нараджэння | 23 верасня (6 кастрычніка) 1908[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 студзеня 1989[1][2][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | матэматычная фізіка, функцыянальны аналіз, дыферэнцыяльнае злічэнне, вылічальная матэматыка, функцыя размеркавання[d], матэматыка[6], матэматычны аналіз[6], дыферэнцыяльнае ўраўненне ў частковых вытворных[d][6] і Sobolev space[d][6] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук[9] (1934) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Nikolai Günther[d][10] і Уладзімір Іванавіч Смірноў |
Партыя | |
Член у |
|
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сяргей Львовіч Со́балеў (руск.: Сергей Львович Соболев; 23 верасня (6 кастрычніка) 1908, Санкт-Пецярбург — 3 студзеня 1989, Масква) — савецкі вучоны, матэматык і механік. Акадэмік АН СССР (1939), Герой Сацыялістычнай Працы (1968). Доктар фізіка-матэматычных навук (1934), прафесар (1937).
С. Л. Собалеў нарадзіўся 6 кастрычніка 1908 г. у Санкт-Пецярбургу. З 1918 г. сям’я жыла ў Харкаве, дзе ён вучыўся ў тэхнікуме. У 1923 г. сям’я вярнулася ў Петраград. У 1924 годзе С. Собалеў скончыў сярэднюю школу, у 1924—1925 гг. вучыўся ў 1-й Дзяржаўнай мастацкай студыі. У 1929 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Леніградскага ўніверсітэта. У 1929—1936 гг. працаваў у сейсмалагічным інстытуце АН СССР, у 1932—1943 гг. у Матэматычным інстытуце АН СССР. У 1935—1957 гг. С. Л. Собалеў прафесар МДУ.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны С. Л. Собалеў знаходзіўся ў эвакуацыі ў Казані і займаўся пытаннямі абароны.
З 1943 г. С. Л. Собалеў у Інстытуце атамнай энергіі АН СССР (намеснік дырэктара ў 1945—1958 гг.), з 1957 года дырэктар Інстытута матэматыкі Сібірскага аддзялення АН СССР і прафесар Новасібірскага ўніверсітэта.
У 1984—1989 гг. С. Л. Собалеў працаваў у Маскве галоўным навуковым саветнікам у Матэматычным інстытуце АН СССР.
Памёр С. Л. Собалеў 3 студзеня 1989 г. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.
С. Л. Собалеву належаць працы па аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, тэорыі пругкасці, варыяцыйным злічэнні, функцыянальнай матэматыцы, матэматычнай фізіцы і інш. Падчас Вялікай Айчыннай вайны, між іншым, зрабіў разлікі дакладнасці артылерыйскай стральбы і балістычных уласцівасцяў снарадаў. Таксама прымаў удзел у атамным праекце СССР, да якога быў адным з першых прыцягнуты ў 1943 годзе[12].
Замежны член Французскай і Берлінскай акадэмій навук, ганаровы член Эдынбургскага каралеўскага таварыства, член Амерыканскага матэматычнага таварыства, ганаровы доктар навук некалькіх універсітэтаў свету[12].
Лаўрэат Сталінскіх прэмій (1941, 1951, 1953), Дзяржаўнай прэміі СССР (1986).