У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам
Лазніца.
Сяргей Уладзіміравіч Лазніца (укр.: Сергій Володимирович Лозниця; нар. 5 верасня 1964, Баранавічы, Брэсцкая вобласць, Беларуская ССР) — украінскі рэжысёр дакументальнага і ігравога кіно.
У 1981 годзе паступіў у Кіеўскі політэхнічны інстытут на кафедру прыкладной матэматыкі факультэта сістэм кіравання.
У 1987 годзе скончыў інстытут, абараніў дыплом па спецыяльнасці інжынер-матэматык.
З 1987 па 1991 год працаваў навуковым супрацоўнікам у Інстытуце кібернетыкі. Займаўся распрацоўкай экспертных сістэм, сістэм прыняцця рашэнняў і праблемамі штучнага інтэлекту. Паралельна працаваў перакладчыкам японскай мовы.
У 1991 годзе паступіў ва Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі на аддзяленне рэжысуры ігравога кіно ў майстэрню Наны Джорджадзэ. У 1997 годзе скончыў інстытут.
З 2000 года працаваў на Санкт-Пецярбургскай студыі дакументальных фільмаў рэжысёрам.
У 2001 годзе эміграваў у Германію.
- 2001 — Міжнародны кінафестываль у Канах — Першы прыз у конкурсе «Cinéfondation» («Портрет»)[3]
- 2005 — Міжнародны фестываль фільмаў аб правах чалавека «Сталкер» у Маскве («Блокада»)[4]:
- Спецыяльны дыплом журы
- Прыз журы Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў Расіі «Слон» «За прынцыповую навізну працы з хранікальным матэрыялам і дасягненне эфекту „захаванага часу“»
- 2006 — прэмія «Ника» за найлепшы неігравы фільм («Блокада»)
- 2015 — гран-пры 9-га міжнароднага фестываля фільмаў аб правах чалавека ў Нюрнбергу (Германія) за дакументальны фільм «Майдан»
- На XXI фэсце «Кінатаўр» (2010 год) фільм атрымаў прыз за найлепшую рэжысуру, а таксама прыз Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў РФ «Белы слон»[5]
- у ліпені 2010 года на Ерэванскім міжнародным кінафестывалі «Залаты абрыкос» фільм атрымаў 2-гі прыз фестываля ў намінацыі «Найлепшы ігравы фільм»
- у лістападзе 2010 года фільм атрымаў Гран-пры XVII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»
- Гран-пры Першага Міжнароднага фестываля маладога кіно «VOICES» у Волагдзе (ліпень 2010)
- Гран-пры і прыз ФІПРЭССІ 40-га фестываля «Молодость» у Кіеве (кастрычнік 2010)
- «Белы слон», Прэмія Расійскай гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў за найлепшы дэбют (снежань 2010)
- Гран-пры міжнароднага кінафестывалю ў Таліне (снежань 2010)
- Прыз за найлепшы сцэнарый кінафестывалю «Киношок» у Анапе (верасень 2010)
- Гран-пры міжнароднага кінафестывалю ў Лагове (ліпень 2011)
- Гран-пры міжнароднага кінафестывалю ў Лодзі (лістапад 2011)
- Прэмія Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы ФІПРЭСІ ў Канах[6]
- Гран-Пры Шостага міжнароднага кінафестывалю «Зеркало» ім. А. Таркоўскага (май 2012)[7]
Зноскі