Сяргей Уладзіміравіч Ражок

Футбол
Сяргей Ражок
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Уладзіміравіч Ражок
Нарадзіўся 25 красавіка 1985(1985-04-25)[1][2]
Памёр 23 студзеня 2024(2024-01-23)[4] (38 гадоў)
Пахаванне
  • Лясныя могілкі[d]
Грамадзянства  Украіна
Рост 185 см
Вага 80 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2006 Украіна Дынама (Кіеў) 0 (0)
2001—2004   Украіна Дынама-3 (Кіеў) 36 (11)
2002—2004   Украіна Дынама-2 (Кіеў) 57 (2)
2005   Украіна Таўрыя (Сімферопаль) 1 (0)
2005   Украіна Закарпацце (Ужгарад) 10 (0)
2006   Украіна ЦСКА (Кіеў) 32 (4)
2007 Украіна Харкаў 7 (0)
2007 Украіна ЦСКА (Кіеў) 17 (0)
2008 Украіна Дзясна (Чарнігаў) 2 (0)
2008—2010 Украіна Абалонь (Кіеў) 53 (10)
2010—2011 Украіна Крыўбас (Крывы Рог) 20 (0)
2011 Украіна Чарнаморац (Адэса) 1 (0)
2012—2013 Беларусь Мінск 51 (4)
2014 Украіна Зорка (Кіраваград) 14 (0)
2015—2016 Беларусь Белшына (Бабруйск) 24 (8)
2016 Беларусь Нёман (Гродна) 10 (0)
2017 Беларусь Віцебск 8 (0)
2017 Беларусь Гомель 13 (1)
2018 Беларусь Смалявічы 22 (0)
2019 Украіна Межыгір’я (Наві Пэтрыўці) 2 (0)
2019—2022 Украіна Джуніярс (Шпыцькы)
2022 Украіна Штурм (Іванкіў)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000—2002 Украіна Украіна (да 17) 8 (0)
2003—2005 Украіна Украіна (да 21) 13 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Ражок (25 красавіка 1985, Рыпкы, Чарнігаўская вобласць — 24 студзеня 2024) — украінскі футбаліст, паўабаронца.

Выхаванец школы горада Славуціч, у маладым узросце апынуўся ў кіеўскім «Дынама».

Гуляў за юнацкую і моладзевую зборныя Украіны. У 2005 у складзе моладзевай зборнай Украіны удзельнічаў у чэмпіянаце свету ў Нідэрландах.

Пасля гуляў за розныя клубы Украіны, галоўным чынам у Прэм’ер-лізе.

У студзені 2012 года перайшоў у «Мінск», дзе хутка замацаваўся ў аснове. Гуляў пераважна на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. У снежні 2013 года па заканчэнні кантракта пакінуў мінскі клуб[5].

У студзені 2013 года вярнуўся на радзіму, папоўніўшы склад кіраваградскай «Зоркі»[6]. Пакінуў «Зорку» ў кастрычніку 2014 года.

У лютым 2015 года прыбыў на прагляд у бабруйскую «Белшыну»[7] і ў выніку пачаў у яе складзе сезон 2015. У складзе «Белшыны» замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы, таксама з 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне 2015.

У пачатку 2016 года падоўжыў кантракт з «Белшынай», але з-за траўмы не згуляў ніводнага матча. У ліпені 2016 года, аднавіўшыся ад траўмы, пакінуў бабруйскі клуб і стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[8], дзе замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы.

У снежні 2016 года падпісаў кантракт з «Віцебскам»[9]. Пачатак сезона 2017 прапусціў, у маі стаў з’яўляцца на полі, аднак замацавацца ў складзе не здолеў. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў віцебскі клуб[10].

У жніўні 2017 года стаў іграком «Гомеля»[11], дзе замацаваўся ў аснове. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[12].

Са студзеня 2018 года знаходзіўся ў складзе дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — клуба «Смалявічы» — і неўзабаве падпісаў з ім кантракт[13]. У сезоне 2018 быў асноўным іграком каманды, у чэрвені не гуляў з-за траўмы. У снежні 2018 года пакінуў каманду[14].

У першай палове 2019 года выступаў за аматарскі клуб «Межыгір’я» з вёскі Наві Пэтрыўці ў чэмпіянаце Кіеўскай вобласці, пасля перабраўся ў «Джуніярс» (Шпыцькы). З 2022 года стаў выступаць за «Штурм» з Іванківа.

Пасля ўварвання Расіі ва Украіну ўступіў ва ўзброеныя сілы і браў удзел у баявых дзеяннях, загінуў.

Спартыўныя дасягненні

[правіць | правіць зыходнік]
  • Беларусь Уладальнік Кубка Беларусі: 2013
  • Беларусь У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2015