Сярэбраная партыя | |
---|---|
Дата заснавання | 1892 |
Дата роспуску | 1911 |
Краіна | |
Ідэалогія | біметалізм[d] і рух за свабодную чаканку сярэбраных манет[d] |
Сярэбраная партыя (англ.: Silver Party) — былая палітычная партыя Злучаных Штатаў Амерыкі (ЗША).
«Сярэбраная партыя» існавала з 1892 па 1911 год і была найбольш паспяховай у штаце Невада, падтрымлівала палітыку біметалізму і «Руху за свабодную чаканку сярэбраных манет»[1][2].
У 1892 годзе некалькі кандыдатаў ад «Сярэбранай партыі» былі абраны на дзяржаўныя пасады ў Невадзе. Поспех партыі ў штаце працягваўся на працягу ўсяго дзесяцігоддзя і завяршыўся абраннем губернатарамі Джона Джонса Эванса і Рэйнгальда Садлера. Невада была адзіным штатам, якія абралі прадстаўнікоў Сената і Кангрэса ад «Сярэбранай партыі»[3].
На нацыянальным узроўні «Сярэбраная партыя» супрацоўнічала з «Папулісцкай партыяй» і з «Сярэбранай рэспубліканскай партыяй». Да 1902 годзе большасць прыхільнікаў «Сярэбранай партыі» ў Невадзе далучыліся да «Дэмакратычнай партыі» штата.