| ||||||||||||||||||||||||||
Сіану́квіль (кхмер.: ក្រុងព្រះសីហនុ) — горад на поўдні Камбоджы. Буйны турыстычны, прамысловы і транспартны цэнтр краіны. Насельніцтва (2008 г.) - 199 902 чал.[1]
Сіануквіль быў заснаваны ў 1960 г. як партовы горад на поўдні незалежнай Камбоджы. Названы ў гонар караля Нарадома Сіанука. У 1971 - 1993 гг. меў назву Кампонгсаам.
Асноўныя галіны эканомікі — транспартная сфера, перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, рыбалоўства. У Сіануквіле дзейнічае глыбокаводны порт, спраектаваны французскімі спецыялістамі, міжнародны аэрапорт. Шаша Сіануквіль — Пнампень, пабудаваная ў падарунак Камбоджы ўрадам ЗША, лічыцца адной з найлепшых у краіне. З канца XX ст. развіваецца пляжны турызм.
У Сіануквіле знаходзіцца адна з афіцыйных рэзідэнцый манарха Камбоджы.
Sihanoukville даведнік на сайце Wikivoyage