Сіваш | |
---|---|
укр. Сиваш, крымска-тат. Sıvaş | |
46°07′37,50″ пн. ш. 34°22′38,20″ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Азоўскае мора |
Краіна | |
Плошча | 2 560 км² |
Найбольшая глыбіня | 3 м |
Сярэдняя глыбіня | 0,5—1 м |
Салёнасць | ад 22 да 87 ‰ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сіва́ш[1] альбо Гнілое мора[1] (укр.: Сиваш, Гниле Море, крымскатат.: Sıvaş, Çürük Deñiz) — сістэма мелкаводных заліваў на захадзе Азоўскага мора, ад якога аддзяляецца Арабацкай касой і злучаецца з ім праз Генічэскі праліў[2].
Складаецца з 11 салёных ды горка-салёных заліваў.
Плошча не ўстойлівая, у сярэднім — 2400 км², з якіх каля 100 км² прыходзіцца на астравы і 560 км² — на тэрыторыі, якія толькі перыядычна аказваюцца пад вадой. Вада заліва моцна мінералізаваная.
У тэктанічных адносінах прымеркаваны да восевай часткі Прычарнаморскай упадзіны. Дакембрыйскі фундамент апускаецца пад Сівашам да глыбіні 12,5 км.
Берагі Сіваша пясчаныя, нізкія, пакатыя, гразкія, летам пакрываюцца пластом солей. Мелкаводдзе заліва спрыяе моцнаму прагрэву вады летам, інтэнсіўнаму выпарэнню, мінералізацыі (салёнасць да 87‰) і фарміраванню гнілістага паху. Дно Сіваша пакрыта слоем мулу таўшчынёй звыш 5 м. Вузкі Чангарскі праліў дзеліць Сіваш на ўсходнюю і заходнюю часткі, якая аддзелена дамбай і ператворана ў выпаральнік вады для здабычы хімічных рэчываў і лекавых гразей.
Жывіцца Сіваш водамі Азоўскага мора, у яго ўпадаюць рэкі Салгыр, Чуруксу і інш., якія летам часта перасыхаюць. Узімку замярзае, тэмпература вады ў цёплы перыяд вагаецца ад +20 да +32 °C.