ТАЕ Авія | |
Дата заснавання | 1992 |
---|---|
Хабы | Нацыянальны аэрапорт Мінск |
Штаб-кватэра | Мінск, Беларусь |
Кіраўніцтва | Юрый Вячаслававіч Хлебус |
Сайт: http://www.transaviaexport.com/ |
ААТ «ТАЕ Авія» — беларуская грузавая авіякампанія. 99,8 % акцый кампаніі належыць дзяржаве, астатнія 0,2 % акцый — акцыянерам. На рынку грузавых перавозак працуе з 1992 года[1]. Авіякампанія зарэгістраваная ў ІКАО, рашэнне ад 8 чэрвеня 1993 года, Doc AN 2/16, з прысваеннем трохлітарнага кода ТХС. Зарэгістраваная ў ІАТА з прысваеннем двухлітарнага кода AL і трохлічбавага прэфікса кода 221. Паветраны флот — 13 Іл-76 і адзін Boeing 747[2].
2 снежня 2021 года Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла ТрансАвіяЭкспарт і два самалёты авіякампаніі ў амерыканскі санкцыйны спіс[3][4].
22 снежня 2021 года дзяржаўная кампанія «Трансавіяэкспарт» змяніла назву на «ТАЕ Авія»[5].
У 2022 годзе авіякампанія трапіла пад санкцыі Вялікабрытаніі, Еўрапейскага Саюза, Швейцарыі і Японіі[6].
9 сакавіка 2007 года самалёт Іл-76ТД (EW-78826) пры заходзе на пасадку ў Магадыша (Самалі) быў абстраляны меркавана з пераноснага зенітна-ракетнага комплексу або ручнога гранатамёта. У гэты час самалёт знаходзіўся на вышыні 250 м. Нягледзячы на моцны пажар на борце, экіпажу ўдалося здзейсніць пасадку, пацярпелых у выніку інцыдэнту не было[7] .
23 сакавіка 2007 года пры ўзлёце з аэрадрома сталіцы Самалі Магадыша быў збіты самалёт Іл-76ТД (EW-78849), на борце якога знаходзілася 11 чалавек[8]. Гэты самалёт вылецеў у Магадыша, каб даставіць тэхнічных спецыялістаў да пацярпелага за 2 тыдні да гэтага самалёта кампаніі.