Тадэвуш Ісаковіч-Залескі | |
---|---|
польск.: Tadeusz Isakowicz-Zaleski | |
Дзейнасць | паэт, прафсаюзны дзеяч, клірык, pastor, каталіцкі святар, пісьменнік |
Нараджэнне |
7 верасня 1956[1] |
Смерць |
9 студзеня 2024[3] (67 гадоў) |
Бацька | Jan Zaleski[d][2] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тадэвуш Бохдан Ісаковіч-Залескі (польск.: Tadeusz Bohdan Isakowicz-Zaleski; нар. 7 верасня 1956, Кракаў) — польскі армянін, каталіцкі святар армянскага і лацінскага абраду, гісторык Касцёла.
Крэўны архібіскупа львоўскага армянскага абраду Ізаака Мікалая Ісаковіча (1824—1901). Ужо за студэнцкім часам быў дзеячам апазіцыі — быў сябрам Студэнцкага Камітэта Салідарнасці, рэдактарам нелегальнай газеты. У 1983 годзе быў высвечаны на ксяндза і атрымаў накіраванне на вучобу ў Рым, але 3 разы не атрымаў пашпарту. Стаў апекунам рабочых у Кракаве — Новай Гуце. У 1985 годзе два разы быў жорстка збіты функцыянерамі бяспекі[4]. Удзельнічаў у страйках.
Старшыня фонду Святога брата Альберта, які апякуе інвалідаў. Папулярызатар ведаў пра армян. З 2001 года пастар армян у паўднёвай Польшчы. Пасля рэарганізацыі армянскіх структур, з 1 снежня 2009 года пробашч армянскай парафіі ў горадзе Глівіцы[5]. З 2009 года з’яўляецца таксама прадстаўніком меншасці армян у Супольнай камісіі ўрада і нацыянальных меншасці[6].
З 2006 года яўна выступае з пастулатам люстрацыі ў Касцёле (раскрыцця ксяндзоў-даносчыкаў бяспекі), за што яго моцна крытыкуюць. Абвяшчае таксама патрабаванні асуджэння валынскай бойні палякаў.
У 1999 і 2006 гадах узнагароджаны Ордэнам Адраджэння Польшчы.