Така́та[1] (італ.: toccata ад toccare — дакранацца) — першапачаткова кожны твор для клавішных інструментаў, у сучасным сэнсе — інструментальная п’еса хуткага, дакладнага руху роўнымі кароткімі інтэрваламі. Звычайна таката пішацца для фартэпіяна або аргана, але сустракаюцца таксама таката для іншых інструментаў.