Талакнянка звычайная | |||||||||||||||||||
Агульны выгляд расліны з пладамі | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Талакнянка звычайная[1][2][3] (Arctostáphylos úva-úrsi) — куст сямейства Верасовыя (Ericaceae), тыпавы від роду Талакнянка[4].
Навуковая родавая назва ўтворана ад стар.-грэч.: άρκτος — «мядзведзь» і стар.-грэч.: σταφυλή — «лаза»[5], відавы эпітэт uva-ursi — ад гэтых жа слоў, але лацінскіх (лац.: uva — вінаград і лац.: ursus — мядзведзь).
Беларускія народныя назвы талакнянкі звычайнай — мядзведжыя вушкі ці мядзведжая ягада, мучальнік, мучаннік[6][7][8], мучанніца, мучыннік, талачаннік[6][9][10], мучан, мучанічнік[11][12], талаконнік[13].
Фінскія назвы расліны — sianmarja (у даслоўным перакладзе — «свіная ягада») і sianpuolukka («свіныя брусніцы»)[14].
![]() | ||||||||||
Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887
|
Шматгадовы вечназялёны моцна разгалінаваны куст або паўкуст[4], які сцелецца, вышынёй 5-30 см, з узыходзячымі галінкамі і чырвонабураю карой.
Сцёблы ляжачыя, галінастыя, укараняльныя і ўзыходзячыя[4]. Маладыя галінкі зялёныя, апушаныя, прасцёртыя.
Лісце даўгаватае, 10-25 мм даўжынёй, 4-9 мм шырынёй, даўгавата-зваротнаяйкападобнае, скурыстае, ля аснавання звужанае ў кароткі хвосцік, на верхавіне закругленае, знізу — светла-зялёнае, матавае, да светла-іржавага[4], зверху — цёмна-зялёнае, бліскучае, з добра адрознай сетачкай уціснутых жылак[4]. Край ліста суцэльны, не апушаны. Лістаразмяшчэнне чарговае[4], жылкаванне сеткаватае, лісце зімуе. Маладое лісце па краі пакрыта пушком.
Суквецце — кароткая верхавінная гронка, якая складаецца з некалькіх панікаючых правільных бела-ружовых кветак на кароткіх кветаножках[4]. Вяночак 5-6,5 мм даўжынёй, 2,5-4 мм шырынёй, гарлачыкавы з пяцізубцовым адгінам, унутры — з жорсткімі валасінкамі[4]. Калякветнік двайны. Пылавікі цёмна-чырвоныя, з прыдаткамі, выкрываюцца ў версе дзірачкамі. Песцік адзін, слупок адзін, трохі карацей вяночка, завязь верхняя. Тычынак дзесяць, яны карацей вяночка.
Формула кветкі : [15]. Цвіце ў маі — ліпені[4].
Плод — ярка-чырвоная ягадападобная ценакарпная касцянка дыяметрам 6-8 мм, з сопкай мякаццю з пяццю костачкамі, шарападобная, мае 6-8 см у дыяметры. Плады спеюць у жніўні — верасні. Талакнянка падобная брусніцам, якія адрозніваюцца ад яе ніжняй завяззю і залозістымі кропкамі з ніжняга боку ліста.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() | |||||||
Злева направа: лісце, кветкі, расліна з пладамі, плады
|
![]() | ||||||||||
Талакнянка звычайная ў нацыянальным парку Маўнт-Рэйнір , ЗША
|
Талакнянка звычайная ў Каталоніі
|
Талакнянка звычайная ў Каталоніі
|
Шырока распаўсюджаная ў Паўночнай Амерыцы і на поўначы Еўразіі (у паўночнай палове еўрапейскай часткі Расіі, у Сібіры і на Далёкім Усходзе). Параўнальна рэдкі від у Сярэдняй Расіі , сустракаецца пераважна ў нечарназёмнай паласе. Сустракаецца таксама на Каўказе. Распаўсюджана на Палессі. Ва Украіне раёны збору сканцэнтраваны ў Валынскай, Ровенскай, Жытомірскай, Кіеўскай, Чарнігаўскай абласцях.
Расце ў рэдкіх сухіх хваёвых і лісцяных лясах, на гарах і высечках, прыморскіх дзюнах і камяністых асыпках. Аддае перавагу адкрытым, добра асветленым сонцам месцам і не пераносіць канкурэнцыі іншых раслін. У межах свайго арэалу сустракаецца рассеяна, курцінамі. Цвіце ў маі-чэрвені. Плады спеюць у верасні.
Расліна мае патрэбу беражлівага выкарыстання, аховы і аднаўлення.
Лісце талакнянкі ўтрымлівае фенолагліказіды — арбуцін (8-16 %), метыл-арбуцін, эрыкалін ; свабодны гідрахінон, дубільныя рэчывы пірагалавай групы, урсолавую кіслату, флаваноіды, па структуры нагадваюць кверцэцін[4][16], фенолкарбонавыя кіслоты — галавую кіслату , таксама нязначную колькасць эфірнага алею[4].
Лісце талакнянкі збіраюць да пачатку або ў пачатку цвіцення[4], зразаючы галінкі нажамі ці сярпамі. Пры правядзенні паўторных нарыхтовак на адным і тым жа масіве трэба збіраць не больш за 75 % раслін, перыядычнасць нарыхтовак — 4-6 гадоў. Пры зборы трэба адрозніваць талакнянку ад брусніц[4].
Сушаць галіны на адкрытым паветры ці пад навесамі. Пасля высушвання галіны абмалочваюць, выдаляюць сцёблы, а лісце пакуюць у мяшкі або цюкі вагой па 25, 50, 100 кг. Захоўваюць у сухіх, добра ветраных памяшканнях. Тэрмін захоўвання — пяць гадоў.
Узмоцненая нарыхтоўка лісця талакнянкі ва ўкраінскім Палессі прывяла да значнага збяднення яе запасаў, таму ўжо цяпер неабходна паклапаціцца пра ўзнаўленне зараснікаў. Развядзенне талакнянкі мэтазгодна на палянах, у звадкаваных хваёвых дрэвастоях, на высечках і гарах. Разводзіцца талакнянка як насенным, так і вегетатыўным спосабам, каранёвымі тронкамі. Падсяваннем насення ў маладыя культуры хвоі ў Літве створаны новыя масівы гэтай каштоўнай расліны.
Расліна выкарыстоўваецца як дубільная[17], фарбавальная, лекавая і таніданосная расліна.
![]() | ||||||||||
Лісце талакнянкі
|
У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць лісце талакнянкі (лац.: Folium Uvae ursi)[4] і парасткі талакнянкі (Cormus Uvae ursi), якія нарыхтоўваюць вясной, да цвіцення, ці восенню, у перыяд поўнага паспявання пладоў. Парасткі абразаюць і сушаць пад падстрэшкамі або ў сушылках з добрай вентыляцыяй, лісце аддзяляюць ад сцеблаў ці цалкам выкарыстоўваюць маладыя парасткі.
Фармакалагічныя ўласцівасці абумоўлены утрыманнем у лісці талакнянкі звычайнай фенолагліказіда арбуціна . Пры трапленні ў арганізм арбуцін гідралізуецца да гідрахінона і глюкозы[4], які раздражняе нырачную парэнхіму, тым самым выклікаючы дыўрэтычнае дзеянне. Дзякуючы дубільным рэчывам, якія ўтрымліваюцца ў лісці, аказвае звязальнае дзеянне на страўнікава-кішачны тракт.
Лісце талакнянкі прымяняецца ў выглядзе адвару[4] як мачагоны і дэзінфікавальны сродак пры мачакаменнай хваробе, цыстыце, урэтрытах. Уваходзіць у склад лекавых збораў . Парашок лісця талакнянкі выкарыстоўваецца для вырабу таблетак. Прымяняецца лісце і ў гамеапатыі.
У народнай медыцыне лісце талакнянкі ўжываюць пры хваробах нырак, мачавога пузыра і іншых хваробах, выкліканых парушэннем абмену рэчываў. Рэкамендуецца таксама талакнянка пры нервовых хваробах[4], маткавых крывацёках, жаночых хваробах, рэўматызме, астме і да таго падобнае.
У ветэрынарыі адвар лісця талакнянкі выкарыстоўваюць як мачагонны сродак і пры крывавай мачы ў рагатай жывёлы.
Талакнянка высока цэніцца ў гарбарнай прамысловасці, яе лісце і карані ўтрымліваюць да 35 % высакаякасных танідаў, прыдатных для дублення тонкіх шкур і афарбоўкі іх у цёмна-шэры і шэра-жоўты колеры.
Лісце прыдатнае і для афарбоўкі воўны ў цёмныя колеры.
Талакнянка — дэкаратыўнае расліна, яе дэкаратыўнасць захоўваецца на працягу ўсяго вегетацыйнага перыяду. Рэкамендуецца для гадоўлі ў садах і лесапарках, для дэкарыравання каменных горак.
Маладыя галіны і лісце талакнянкі могуць служыць крыніцай гідрахінону, які выкарыстоўваецца ў фатаграфіі.
Плады служаць кормам для баравой дзічыны .
Спіс складзены на аснове базы дадзеных The Plant List (гл. картку расліны).
У 1954 годзе выява талакнянкі звычайнай была выкарыстана на паштовай марцы Балгарыі[18].